Таццяна Вячаславаўна Кабржыцкая () — беларуская літаратуразнаўца, крытык і перакладчыца.
Біяграфія Нарадзілася 15 жніўня 1941 года ў Кіеве. Бацька, Вячаслаў Апанасавіч, быў заслужаным артыстам УССР, прафесарам Львоўскай кансерваторыі. Маці, Клаўдзія Васілеўна, была ўрачом.
У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Алма-Ату. У 1946 годзе сям’я пераехала ва Львоў. У 1964 годзе скончыла філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працавала завучам Вязаўскай сярэдняй школы на Львоўшчыне (1964—1966), рэдактарам выдавецтва Львоўскага ўніверсітэта (1966—1967), вучылася ў аспірантуры пры гэтым універсітэце (1967—1971).
У 1971—1980 гадах — навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, з 1980 года — дацэнт кафедры рускай савецкай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1990 года.
Творчасць У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1963 года. З В.Рагойшам выдала кнігі «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (1976), «Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна» (1990) і падрыхтавала да публікацыі кнігу С.Палуяна «Лісты ў будучыню» (1989).
На украінскую мову пераклала творы М. Багдановіча, У. Караткевіча, асобным выданнем выйшлі аповесці В. Быкава «У тумане», «Аблава», раман «Мёртвым не баліць» (Кіеў, 1990). З украінскай мовы пераклала кнігу для настаўнікаў Д. Тхаржэўскага і У. Гекта «Праблемнае навучанне…» (1986).
Узнагароды Лаўрэат літаратурнай (Украіна), узнагароджана ордэнам Святой княгіні Вольгі 3-й ступені (Украіна).
Літаратура Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. Т. 3. — Мн., 1994. — С. 32-33.
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову