Святлана Васільеўна Тарабарава (; нар. 26 ліпеня 1990, Херсон, Украінская ССР) — украінская спявачка, кампазітар і аўтар песень, музычны прадзюсар, актрыса, уладальніца Нацыянальнай музычнай прэміі «Песня года 2014», намінант нацыянальных музычных прэмій. Былая салістка поп-гурта Real O.
Біяграфія Нарадзілася ў Херсоне. Бацька працаваў на заводзе, маці была выхавальнікам у садочку. У дзяцінстве мела мару стаць кіроўцам, але цяга да музыкі ўсё ж перамагла, таму, скончыўшы школу, Святлана пераехала ў Кіеў вучыцца ў Кіеўскую муніцыпальную акадэмію эстрадных і цыркавых мастацтваў. З 13 гадоў Тарабарава выступала ў танцавальным калектыве «Аазіс».
Асабістае жыццё Муж — Аляксей Бондар. Пазнаёміліся ў 2011 годзе ў Адэсе на Дзерыбасаўскай, праз 5 гадоў у кастрычніку выйшла за яго замуж.
9 верасня 2018 нарадзіла сына, якога назвала Іван.
23 верасня 2020 года нарадзіла дачку Марыю.
Кар’ера У 2008 годзе стала ўдзельніцай «Фабрыкі зорак» пад псеўданімам Аліса Тарабарава, дзе стала адной з самых яркіх і таленавітых удзельнікаў праекта. Святлана стала адной з улюбёнак Наталлі Магілёўскай, бо менавіта яна аддала дзяўчыне свой танцавальны сольны нумар, калі Аліса пасля аперацыі прапусціла адзін канцэртtochka.net: Аліса Тарабарова.
Заняўшы на праекце другое месца, Тарабарава стала ўдзельніцай новага жаночага гурта Real O, у якім прабыла чатыры гады.
У 2012 годзе Тарабарава пачала сольную кар’еру, адмовіўшыся ад псеўданіма Аліса на карысць сапраўднага імяviva.ua: Світлана Тарабарова про колишній роман з сином Шуфрича.
У 2016 годзе прымала ўдзел у паўфінале нацыянальнага адбору песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2016».
Дыскаграфія
У складзе гурта Real O
Платье (2010)
Сольна
Мир всем (2014) Вірю. Знаю (2015) 23:25 (2018)
Катэгорыя:Танцоўшчыцы паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы Украіны Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя прадзюсары Украіны Катэгорыя:Прадзюсары паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта