Вуліца Выгоцкага — вуліца ў мікрараёне Навінкі Цэнтральнага раёна Мінска. Атрымала сваю назву ў 2004 годзе ў гонар беларускага навукоўца-псіхолага Льва Выгоцкага. Папярэдняя назва — вуліца ЮбілейнаяРешение Минского городского исполнительного комитета №1520 от 30.07.2004 г. «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц г. Мінска».

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Даўгінаўскім трактам, ідзе з захаду на ўсход, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Паўліны Мядзёлкі. Ідзе паралельна Будслаўскай вуліцы.

Аб’екты Свята-Елісавецінскі манастыр Храм у гонар прападобнамучаніцы Вялікай княгіні Лізаветы.

Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае аўтобусны маршрут №26а.

Спасылкі

Улица Выготского на geodzen.com

Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск)