Юзаф Мікалай Нарбут (; ? — пасля 1797) — вялікалітоўскі ўраднік. Стольнік лідскі (да 1768), харунжы лідскі (1768—1794), харунжы надворны літоўскі (1794—1795). Староста мерацкі (намінаваны ў 1773). Пасол на соймы 1773 і 1780 гадоў. Сакратар Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1793 годзе сакратар Камісіі паліцыі ВКЛ.
Біяграфія Са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Сын лідскага харунжага Міхала Нарбута.
Абраны паслом на сойм 1773 года, скліканага ініцыятывай Расіі, Прусіі і Аўстрыі, каб зацвердзіць першы падзел Рэчы Паспалітай. Абы не быў ужыты liberum veto, паслы і сенатары, якія за грошы служылі замежным дзяржавам, абвясцілі сойм канфедэратыўным (на такіх соймах рашэнне прымалася большасцю галасоў). Юзаф Нарбут быў сярод падпісантаў акту канфедэрацыі. На сойме ўвайшоў у шэраг камісій, у тым ліку той, што вырашала долю маёмасці езуітаў у Княстве, і той, што наглядала над шпіталямі ў Княстве. Сойм прызнаў за Юзафам Нарбутам Мерацкае староства.
У 1873 годзе ўнучка Юзафа Нарбута Каміла Юрэвіч з Нарбутаў, у нарысе пра Араны, Мерач і Друскенікі, пісала:
Апошнім пажыццёвым старостам (мерацкім) быў Агінскі, па смерці якога, гэтае староства, па наданні нейкага сойма, на 50 гадоў павінен быў атрымаць харунжы літоўскі Юзаф Нарбут. Але не маючы надзеі перажыць Агінскага, Нарбут прадаў свае правы некаму іншаму.Kronika Rodzinna: pismo dwutygodniowe. № 17, 1 września 1873. S. 260Лідскі харунжы меў вялікі ўплыў у павеце, як пісалі сучаснікі,«разам з крэўнымі і сябрамі заўсёды „як трэба“ праводзіў павятовыя соймікі». Некаторыя нават лічылі, што Нарбут цалкам узяў «пад сябе» лідскія соймікі, але на праўдзе ў павеце яму супрацьстаяў падскрабі надворны літоўскі Антоні Тызенгаўз. Тызенгаўз перашкодзіў Юзафу Нарбуту атрымаць урад лідскага падкаморага і ордэн Св. Станіслава.
У 1780 годзе жонка Юзафа Нарбута прасіла караля Станіслава Аўгуста, каб вялікалітоўскі скарб заплаціў частку доўгу іх сям’і, а астатнюю частку дазволіў сплаціць часткамі, якраз тады Камісія скарбу Княства разглядала даўгі яе сына — Юстына Нарбута, яму пагражала канфіскацыя маёнтка Перапечыца.
У 1784 годзе Караль Станіслаў Радзівіл запрашаў Юзафа Нарбута ў Нясвіж на сустрэчу караля, і харунжы абяцаў прыехаць.
Актыўны прыхільнік Таргавіцкай канфедэрацыі, лічыўся асобай «адданай расійскай партыі». Невядома, як паводзіў сябе Юзаф Нарбут падчас паўстання 1794 года, аднак, у складзеным Рапніным спісе небяспечных асоб Лідскага павета значылася, што небяспечныя «ўсе Нарбуты, за выключэннем харунжага Лідскага павета». Пасля паражэння паўстання Юзаф Нарбут атрымаў ад Рапніна ахоўны ліст, які забяспечваў яго маёмасць ад ваенных рэквізіцый. Магчыма, гэтаму спрыяла і дачка Юлія, тым часам каханка Рапніна.
У 1797 годзе кіраваў маёнткам літоўскай артылерыі — «графствам Ліпнішскім», якое неўзабаве стала дзяржаўнай маёмасцюPolski Słownik Biograficzny.Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk, 1977. T. XXII. S. 532—533..
Сям’я Быў жанаты з Ганнай з Гразмані. Часта бываў у Вільні ў швагра, віленскага райцы і каралеўскага шамбяляна , у яго доме сустракаўся з Якубам Ясінскім. Імаверна, потым Юстын Нарбут праз свайго дзядзьку меў пратэкцыю Ясінскага перад Касцюшкам і такім чынам атрымаў чын палкоўніка.
Ганна з Гразмані — дачка Юзафа Гразмані і Ганны з Галынскіх. Імаверна, нарадзілася на Любліншчыне або ў Мазовіі. Атрымала добрую адукацыю, выдатна ведала французскую мову. Вядомы яе пераклады на польскую Алена-Рэне Лесажа «Кульгавы д’ябал» (A. R. Lesage’a «Diabeł kulawy» у 2 т., Вільня, 1777), Мары Катрын Дэжардэндэ дэ Віледзю «Астрэя або Тамерлан» (М. C. Desjardins de Villedieu «Astrea albo Tamerlan», Вільня, 1778), Арно Бэркена «Сябар дзяцей» (A. Berquina «Przyjaciel dzieci», Вільня, 1786; кніга для моладзі, пераклад якой Ганна прысвяціла свайму сыну). Кнігі, імаверна, друкаваліся за сродкі мужа ў друкарні віленскіх піяраў, апошняя з іх, магчыма, выйшла ўжо пасля смерці Ганны. У 1778 годзе былы правінцыял Ордэна піяраў Феліцыян Выкоўскі прысвяціў верш «перакладчыцы кніг»Ślusarska Magdalena. Felicjan Wykowski (1728—1784) : zapomniany poeta z wileńskiego środowiska pijarów litewskich // Napis. Pismo poświęcone literaturze okolicznościowej i użytkowej, 1999, T. 5. S. 81-82., лідскай харунжыне Ганне Нарбут з Гразмані. Літаратуразнаўцы лічаць пераклады Ганны Нарбут сярэднімі якасцю, але прызнаюць важнасць і своечасовасць іх з’яўлення. Дата смерці невядомаяPolski Słownik Biograficzny. — Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk, 1977. T. XXII. S. 540..
Юзаф Мікалай Нарбут меў яшчэ адзін шлюб і малодшыя дзеці з гэтага, іншага, шлюбу. Меў дзяцей:
Юстын Нарбут (каля 1773—1845) — гісторык; Казімір Нарбут (нар. каля 1774 — пасля 1832) — шамбялян каралеўскага двара, меў маёнтак Радзівонішкі на Лідчыне; Карнелія (нар. каля 1780); Зузанна — у шлюбе Рыла (па іншых звестках Далінская); Юлія (нар. 1779Нарбут А. Н. Нарбуты Гроденской губернии. С. 19, 49-50.) — у першым шлюбе Лабаржэўская?, у другім — з расійскім міністрам ШышковымЛаўрэш Леанід. Юлія Шышкова з лідскіх Нарбутаў // Маладосць. 2019. № 6. — С. 114—122..
Крыніцы
Літаратура
Лаўрэш Л. Гісторык Юстын Нарбут. Яго навуковая дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго дачка Каміла. Издательские решения, 2025. — 100 с.
Спасылкі
Юзаф Катэгорыя:Стольнікі лідскія