Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР (ГШ УС СССР) — фарміраванне, адзін з органаў ваеннага кіравання ўзброенымі сіламі СССР.
Гісторыя 8 мая 1918 года створаны Усерагалоўштаб, адзін з двух галоўных штабоў Чырвонай арміі (РСЧА) падчас грамадзянскай вайны ў Расіі. Орган увайшоў у склад Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах. Ён замяніў сабою Усерасійскую калегію па фарміраванні Чырвонай Арміі, Галоўнае ўпраўленне генеральнага штаба, Галоўны штаб, галоўны камісарыят ваенна-навучальных устаноў і Упраўленне па рамантаванні арміі. На чале стаялі начальнік і два ваенных камісара (Савет Усерагалоўштаба).
Органам аператыўнага кіраўніцтва 6 верасня 1918 года стаў штаб Рэўваенсавета Рэспублікі, а з 8 лістапада — Палявы штаб РВС Рэспублікі.
10 лютага 1921 Усерагалоўштаб быў аб’яднаны з Палявых штабам РВС Рэспублікі і атрымаў назву Штаба РСЧА. Ён стаў адзіным органам кіравання ўзброенымі сіламі РСФСР і з’яўляўся выканаўчым органам РВС РэспублікіДанилов В. Создание Штаба РККА (1921—1924 гг.) // Военно-исторический журнал. — 1977. — № 9. — С.85-89..
У 1924 пры рэарганізацыі цэнтральнага ўпраўлення НКВМ з функцый штаба РСЧА былі вылучаныя выканаўчыя функцыі, прычым штатныя пытанні, задачы фарміравання, уладкавання і службы войскаў былі перададзены ўпраўленню РСЧА, перайменаванага ў снежні ў Галоўнае ўпраўленне РСЧАГлавный штаб // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947..
22 верасня 1935 года пастановай СНК СССР Штаб РСЧА ператвораны ў Генеральны штаб. Арганізацыйна ўвайшоў у склад Наркамата абароны СССРИзменение наименований Генерального штаба с момента образования в январе 1763-го по 2013 г..
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і стварэннем 23 чэрвеня 1941 года стаўкі Галоўнага камандавання Генеральны штаб Чырвонай Арміі падпарадкоўваўся вярхоўнаму галоўнакамандуючаму і з’яўляўся рабочым органам стаўкі.
У лютым 1946 года Генеральны штаб РСЧА перайменаваны ў Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР.
25 лютага 1950 года ў сувязі з установай самастойнага ваенна-марскога міністэрства Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР ператвораны ў Генеральны штаб Савецкай Арміі (у складзе ваеннага міністэрства СССР). У верасні 1955 года Генеральны штаб Савецкай Арміі зноў ператвораны ў Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР.
7 мая 1992 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на базе Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР створаны Генеральны штаб Узброеных Сіл Расійскай ФедэрацыіУказ Президента РФ от 11 ноября 1998 г. № 1357 «Вопросы Министерства обороны Российской Федерации и Генерального штаба Вооруженных Сил Российской Федерации» (утратил силу). См.: Сборник Законодательства Российской Федерации, 16.11.1998, № 46, ст. 5652.
Структура Усерагалоўштаб меў задачай фарміраванне, уладкаванне і навучанне РСЧА і распрацоўку пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай Савецкай Расіі да вайны, і складаўся з наступных упраўленняў: арганізацыйнага; мабілізацыйнага (па сакавік 1920); па камандным складзе; ваенна-тапаграфічнага; Галоўнага ўпраўлення ваенна-навучальных устаноў; Галоўнага ўпраўлення ўсеагульнага ваеннага навучання (з жніўня 1919) і фарміравання чырвоных рэзервовых часцей па рамантаванні арміі; упраўлення Цэнтральнага ваеннага склада прыбораў і дапамог; Акадэміі Генеральнага штаба, пазней пераназванай у Ваенную акадэмію.
Загадам НКВМ ад 12 ліпеня 1926 года Штаб РСЧА быў зацверджаны ў складзе чатырох упраўленняў і аднаго аддзела: Першае (I Упраўленне) — аператыўнае; Другое (II Упраўленне — з ліпеня 1924 года) — арганізацыйна-мабілізацыйная; Трэцяе (III Упраўленне) — ваенных паведамленняў; Чацвёртае (IV Упраўленне) — інфармацыйна-статыстычнае (разведвальнае); Навукова-статутны аддзел.
Ва ўмовах рэзкага ўзмацнення небяспекі вайны і з улікам вопыту лакальных ваенных канфліктаў у 1939 годзе праведзена рэарганізацыя Генеральнага штаба: ён падвергнуўся маштабнай структурнай перабудове і значна ўзмоцнена яго роля ў кіраванні войскаміДанилов В. Генеральный штаб РККА в предвоенные годы (1936—июнь 1941 гг.) // Военно-исторический журнал. — 1980. — № 3. — С.68-73..
Пасля вайны ў складзе Генштаба меліся наступныя галоўныя ўпраўленні: Галоўнае аператыўнае ўпраўленне (1-е ГУ) Галоўнае разведвальнае ўпраўленне (2-е ГУ) Галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне Галоўнае ўпраўленне АСК і РЭБ (расфарміравана ў 1989 годзе) 10-е Галоўнае упраўленне,
а таксама шэраг упраўленняў і напрамкаў прамога падпарадкавання, напрыклад: 9-ы напрамак (кантроль за «ядзерным чамаданчыкам»Документальный фильм «30 лет без Союза». ТВ-канал «Россия-1», эфир от 05.12.2021).
Кіраўніцтва З 1918 па 1991 гг. Генеральны штаб узначальваліГенеральный штаб Вооруженных Сил Российской Федерации: Мікалай Мікалаевіч Стогаў (май — жнівень 1918) Аляксандр Андрэевіч Свечын (жнівень — кастрычнік 1918) Мікалай Іосіфавіч Ратэль (кастрычнік 1918 — люты 1921) Павел Паўлавіч Лебедзеў (люты 1921 — красавік 1924) Міхаіл Васільевіч Фрунзэ (красавік 1924 — студзень 1925) Сяргей Сяргеевіч Каменеў (люты — лістапад 1925) Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі (лістапад 1925 — май 1928) Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў (май 1928 — чэрвень 1931) Аляксандр Ільіч Ягораў (чэрвень 1931 — май 1937) Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў (май 1937 — жнівень 1940) Кірыл Апанасавіч Мерэцкоў (жнівень 1940 г. — студзень 1941) Георгій Канстанцінавіч Жукаў (студзень — ліпень 1941) Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў (ліпень 1941 — май 1942) Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі (май 1942 — люты 1945), Аляксей Інакенцьевіч Антонаў (люты 1945 — сакавік 1946) Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі (сакавік 1946 — лістапад 1948) Сяргей Мацвеевіч Штэменка (лістапад 1948 — чэрвень 1952) Васіль Данілавіч Сакалоўскі (чэрвень 1952 — красавік 1960), Мацвей Васілевіч Захараў (красавік 1960 — сакавік 1963) Сяргей Сямёнавіч Бірузова (сакавік 1963 — кастрычнік 1964) Мацвей Васілевіч Захараў (лістапад 1964 — верасня 1971) Віктар Георгіевіч Кулікоў (верасень 1971 — студзень 1977) Мікалай Васільевіч Агаркаў (студзень 1977 — верасень 1984) Сяргей Фёдаравіч Ахрамееў (верасень 1984 — снежань 1988) Міхаіл Аляксеевіч Маісееў (снежань 1988 — жнівень 1991) Уладзімір Мікалаевіч Лобаў (жнівень — снежань 1991) Віктар Мікалаевіч Самсонаў (снежань 1991)
Штаб-кватэра Генштаб размяшчаўся ў маскоўскай сядзібе, размешчанай на перасячэнні Знаменкі і Арбацкай плошчы. Будынак пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя па замове генерала Сцяпана Апраксіна.
Гл. таксама Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Катэгорыя:Ваеннае кіраванне