Дом афіцэраў — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Ажэшка, 30.

Гісторыя У пачатку 1920-х гг. зямельны ўчастак быў уласнасцю польскага дзяржбанка. Першы камень у падмурак будучага Дома стральца () у стылі польскага канструктывізму ў 1930 годзе заклаў тагачасны прэзідэнт Польшчы. Будаўніцтвам кіраваў інжынер Пётр Бараноўскі. У будынку павінна было размясціцца процівагазавае сховішча на 550 чалавек. У верасні 1939 года ад савецкіх войскаў тут абараняліся вучні польскіх гімназій, некаторыя з іх пазней былі расстраляныяСтало известно, когда можно будет купить Дом офицеров в Гродно со скидкой 90 %.

У 1965 годзе было прынята рашэнне аб зносе некаторых будынкаў вакол і прыбудове да Дома афіцэраў канцэртнай залы на 800 чалавек. Яе ўзвялі да 1973 года. Доўгі час яна з’яўляўся галоўнай канцэртнай пляцоўкай у Гродне з самай вялікай сцэнай у горадзе.

Былы Дом афіцэраў спрабавалі прадаць праз аўкцыён з 2015 годаhttps://t.me/hrodna1127/206. У красавіку 2023 года будынак Дома афіцэраў выкупіла брэсцкая будаўнічая кампанія «Палессежылбуд». Плануюць правесці рэканструкцыю будынка з аднаўленнем гістарчнага аблічча фасадаў і часткі інтэр'ераў. Там можа з’явіцца аб’ект грамадска-камерцыйнага прызначэння — рэстаран, забаўляльны цэнтр, гандлёвыя плошчыРэканструяваць Дом афіцэраў у Гродне будзе кампанія з Брэста. Але да яе працы ёсць пытанні. Савецкую прыбудову 1973 года, дзе была месцілася канцэртная зала, якая на момант продажу знаходзілася ў аварыйным стане, дэмантавалі ў ліпені 2024 года.

Спасылкі

История одного здания: Дом офицеров в Гродно

Катэгорыя:Палацы і дамы культуры Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гродна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі канструктывізм Катэгорыя:1930 год у Гродне Катэгорыя:Вуліца Ажэшка (Гродна) Катэгорыя:Воінскія ўстановы культуры