Марыя Сяргееўна Суро́ўшчыкава (,  — , ) — руская балерына. На працягу паўтара дзясятка гадоў, у 1854—1869, была жонкай балетмайстра Марыуса Петыпа; іх дзеці: балерына Марыя Петыпа (1857—1930) і Іван (1859 — ?).

Біяграфія Пасля заканчэння Пецярбургскага тэатральнага вучылішча ў 1854—1869 гадах была ў складзе пецярбургскай балетнай трупы. Неўзабаве выйшла замуж за танцора трупы М. І. Петыпа, з якім разам выступала. У 1861—1862 гадах гастралявала з ім у Берліне, Парыжы, Рызе. У 1861 і 1862 гадах Марыя Суроўшчыкава-Петыпа танцавала ў тэатры парыжскай Оперы, у 1863 годзе — у Берліне.

Пражыўшы разам 15 гадоў, муж і жонка вымушаны былі раз’ехацца. Петыпа ўспамінаў у мемуарах: «У хатнім жыцці нядоўга маглі мы ўжыцца з ёй у міры і згодзе. Адрозненне характараў, а можа быць, і ілжывае самалюбства абодвух хутка зрабілі сумеснае жыццё немагчымым»

На пецярбургскай сцэне Петыпа-Суроўшчыкова супернічала з іншай танцоркай : гэтыя дзве цудоўныя балерыны падзялілі балетную публіку Пецярбурга на два варагуючыя лагеры: адны сімпатызавалі Мураўёвай, іншыя былі зачараваныя Суроўшчыкавай, пра што падрабязна распавядаецца ў балетных хроніках.

Памерла ў 1882 годзе ад вострай воспы ў Пяцігорску, Расія.

Творчасць Будучы таленавітай танцоркай-мімісткай, Суроўшчыкава-Петыпа тонка адчувала прыгажосць позы, выразнасць жэсту, умела перадаць змест танцавальнага дзеяння.

Марыус Петыпа паставіў для яе кароткія балеты «Шлюб у часы рэгенцтва» (1858, графіня Мацільда), «» (1860, Блакітная вяргіня), «» (1865, Альма) і інш.

Сярод іншых яе партый: Аспічыя («»), Фларыда («»), Марта і Маргарыта («Фаўст»), Катарына («») — усё на музыку Ц. Пуні.

Выконвала стылізаваныя народныя танцы, а таксама псеўдарускія скокі «Мужычок», асуджаныя М. А. Някрасавым у вершы «Балет».

Літаратура Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — 623 стр. с илл. Красовская В. Русский балетный театр второй пол. XIX века, Л.-М., 1963.

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Марыінскага тэатра