Келецкае ваяводства () — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Кельцы.
Гісторыя Ваяводства створана 14 жніўня 1919 года паводле часовага акта аб арганізацыі адміністрацыйных улад другой інстанцыі. Цэнтрам ваяводства былі Кельцы. У склад ваяводства ўваходзілі землі былых Келецкай і Радамскай губерняў Царства Польскага разам з Чэнстахоўскім паветам.
Паводле перапісу 1921 года ў ваяводстве налічвалася жыхароў. Гэта было адно з карэнных польскіх ваяводстваў: тут налічвалася 91,3 % польскага насельніцтва і 8,5 % яўрэйскага насельніцтва. 87,6 % жыхароў былі рыма-каталікамі і 11,9 % іўдзеямі.
Падчас Другой сусветнай вайны ў ваяводстве дзейнічаў польскі рух супраціўлення.
Катэгорыя:Ваяводствы Польскай Рэспублікі (1918—1939)