Павільён ВДНГ Беларусі — колішні будынак у Мінску, які размяшчаўся па вуліцы Янкі Купалы, на беразе Свіслачы.

Гісторыя Пабудаваны ў 1968 годзе па праекце С. Баткоўскага, Ю. Градава, Л. Левіна. Архітэктараў вінавацілі і ў марнатраўстве, і ў безгустоўшчынеПолвека с «Белэкспо». Лучшие выставки и легендарные события. 17 декабря 2018, 08:51.

У савецкія часы ў выставачным павільёне пабывалі прэм'ер-міністр Індыі Раджыў Гандзі, генеральны сакратар Французскай камуністычнай партыі Жорж Маршэ, прэзідэнт Анголы Жазэ Эдуарду Душ Сантуш і іншыя вядомыя асобы.

У 2017 годзе будынак знеслі, а для арганізацыі выставак задзейнічалі іншыя пляцоўкі: адміністрацыйны комплекс на праспекце Пераможцаў, 14, а таксама гандлёва-лагістычны цэнтр «Глобус Парк» у аграгарадку Шчомысліца, спартыўныя комплексы Футбольны манеж і «Мінск-Арэна».

Катэгорыя:Вуліца Янкі Купалы (Мінск) Катэгорыя:1968 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2017 годзе Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі мадэрнізму Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сяргея Баткоўскага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Градава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска