Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі (; нар. 4 чэрвеня 1977, в. Куцавічы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец, дзеяч рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія Нарадзіўся 4 чэрвеня 1977 года ў вёсцы Куцавічы Ашмянскага раёна. Беларус. У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія», у 2004 годзе Акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «менеджмент у сферы адукацыі», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працоўную дзейнасць пачынаў настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 6 г. Смаргоні. Пасля праходжання службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працаваў метадыстам інфармацыйна-метадычнага цэнтра ўпраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, дырэктарам агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 1 г. Смаргоні, намеснікам старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.
З 2011 года ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце: узначальваў упраўленне культуры, працаваў першым намеснікам, у далейшым, начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі, з 2018 года — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі.
Прыклаў руку да адраджэння сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі, а таксама да завяршэння рэстаўрацыі палаца Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне.
20 сакавіка 2020 года прызначаны старшынёй Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта. З 26 верасня 2024 года — старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта.
Погляды Да 2020 года, калі адбыліся прэзідэнцкія выбары і масавыя пратэсты, успрымаўся сапраўдным патрыётам і размаўляў на беларускай мове, імкнуўся весці на беларускай мове і сацсеткі. Пры гэтым яшчэ ў 2012 годзе выступаў супраць планаў міністра культуры Паўла Латушкі па беларусізацыі зверху, рассылаючы ў раённыя аддзелы культуры лісты папераджальнага характару пра недапушчэнне прымусовай беларусізацыі.
Меў насцярожанае стаўленне да Захаду і асабліва Польшчы, чакаючы, што яна хоча паланізаваць Беларусь.
Цяпер прасоўвае антыпольскія і прарасійскія наратывы, у тым ліку наконт вайны Расіі супраць Украіны. Пры ім Свіслацкая гімназія імя Кастуся Каліноўскага была перайменавана ў гонар савецкай падпольшчыцы Праскоўі Васіленка.
У ліпені 2025 года заклікаў супрацоўнікаў міліцыі працягваць палітычныя рэпрэсіі супраць нязгодных з палітыкай рэжыму Лукашэнкі. У жніўні таго ж года адкрыта заявіў пра сваю прыхільнасць да Расіі і падтрымку ў вайне супраць Украіны:
Узнагароды У 2023 годзе ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва за арганізацыю каравай-фэсту «Бацькава булка» ў Свіслачы.
Сям’я Жанаты, мае дзвюх дачок — Лізавету, якая вучылася ў медыцынскі ўніверсітэце, і Валерыю, якая вучылася ў Гродзенскай гарадской гімназіі. Жонка ў мінулым была настаўніцай у сярэдняй школе №1 Смаргоні, цяпер працуе ў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна.
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта