Суд Заводскага раёна г. Мінска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі на тэрыторыі Заводскага раёна Мінска. Размешчаны ў будынку па Партызанскім праспекце, 75А.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актаміКодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей 29 июня 2006 г. № 139-З.

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў.

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Мінскі гарадскі суд.

Старшыні суда З 27 студзеня 2015 — Рыта Пятроўна Шаграй.

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Партызанскі праспект (Мінск) Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)