Вуліца Вароўскага () — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне. Названа ў гонар расійскага рэвалюцыянера, публіцыста і дыпламата Вацлава Вацлававіча Вароўскага (1871—1923).

Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Правая Дубравенка і Струшня, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць 2-і Ленінградскі і Яравы завулкі, Рынкавы тупік, Быхаўская вуліца, з паўночнага захаду — Прамысловы завулак, перасякае вуліцу Пляханава, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Чалюскінцаў. Працягласць вуліцы складае 890 м.

Гісторыя Узнікла на Задубравенскім пасадзе. У XIX — пачатку XX стагоддзя на яе месцы былі частка Быхаўскай вуліцы, Салтанаўская і Белаградская вуліцы. За савецкім часам іх перайменавалі ў вуліцу Вароўскага.

Забудова № 11 (вул. Пляханава, 23) — карпусы былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (1903 год) — № 29 — будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (1889—1892) — № 41 — першы будынак Магілёўскага настаўніцкага інстытута (XIX — пачатак XX стагоддзя)

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)