Браніслаў Станіслаў Мінейка ( — ) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, землеўласнік.

Біяграфія З шляхецкага роду Мінейкаў герба «Газдава», сын Тамаша і Эміліі з Ваўжэцкіх.

Скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні і Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Падчас паўстання належаў да «чырвоных» левай арыентацыі, у аддзеле Выслалуха змагаўся ў раёне Свянцянаў і Трокаў. Пасля задушэння паўстання займаўся сельскай гаспадаркай, гадоўляй коней.

У 1878 годзе Браніслаў Мінейка пабудаваў у эклектычных формах новы палац у маёнтку Дубнікі па праекце інжынера Вайніцкага з ПецярбургаСядзібы ў вёсках Задворнікі і Дубнікі — маёмасць знакамітых і пародненых шляхецкіх радоў..

Сям’я Быў жанаты з графіняй Ганнай Марыконі (1854—1937), дачкой Людвіка Марыконі і Людвікі з Ледахоўскіх. Меў дзяцей: Уладзіслава (1876—1952), Юзафа (1879—1970), Людвіка (1883—1920), Станіслава (1887—1889), Ганну, Ядвігу, Марыну, Тамаша.

Спасылкі Genealogia Mineyków, szukanie swojej przeszłości

Браніслаў Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў