Уладзімір Іванавіч Цеханавецкі (; пам. , Масальшчына) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Цеханавецкіх. Нарадзіўся ў сям’і Яна (Івана) Цеханавецкага (1792—1854), клімавіцкага маршалка, і Клацільды з Галынскіх.

Займаў пасаду маршалка шляхты Клімавіцкага павета.

У якасці пасагу ад жонкі атрымаў Масальшчыну.

Пахаваны на Польскіх могілках Магілёва.

Сям’я У шлюбе з Людвікай з Войніч-Сянажэцкіх, дачкой Платона Войніч-Сянажэцкага і Аляксандры з Жукоўскіх. Дзеці:

Яніна (1866—1916), у шлюбе з Янам Галынскім (1863—1943); Зыгмунт (нар каля 1870); Платон (каля 1870—1938); Марыя (нар. каля 1870), у шлюбе з Аляксандрам Канстанцінам Міхалам Броэль-Плятэрам (нар. 1845); Аліця (нар. каля 1870), у шлюбе з Уладзімірам Комарам. Літаратура Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с.

Уладзімір Катэгорыя:Памерлі ў Магілёўскім раёне