Ліндсі Кэралайн Вон (, у дзявоцтве — Кілдаў, ; нар. , Сент-Пол, Мінесота, ЗША) — амерыканская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2010 года ў хуткасным спуску, уладальніца 4 Кубкаў свету ў агульным заліку (2007/08, 2008/09, 2009/10 і 2011/12) і двухразовая чэмпіёнка свету. Рэкардсменка жаночага Кубка свету па агульнай колькасці перамог на асобных этапах з 19 студзеня 2015 года, рэкардсменка па колькасці подыумаў і трапленняў у топ-10, а таксама рэкардсменка па колькасці перамог на этапах у супергіганце і хуткасным спуску ў Кубку свету як сярод жанчын, так і мужчын.
Многімі спецыялістамі разглядаецца як наймацнейшая ў гісторыі гарналыжніца ў хуткасных дысцыплінах. Завяршыла спартыўную кар’еру пасля чэмпіянату свету 2019 года.
Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку Катэгорыя:Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце Катэгорыя:Гарналыжнікі ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце