Франсіска Ларга Кабальера (; 15 кастрычніка 1869 — 23 сакавіка 1946) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія У 1894-м уступіў у Іспанскую сацыялістычную рабочую партыю (ІСРП). У жніўні 1917 года ўваходзіў у камітэт, які кіраваў Усеагульнай палітычнай стачкай, за што быў прысуджаны да пажыццёвай катаргі. У 1918 годзе, пасля абрання ў картэсы, быў вызвалены. У 1918—1937 гадах займаў пасаду генеральнага сакратара Усеагульнага саюза працоўных (УСТ). У гады дыктатуры Прыма дэ Рывера (1923—1930) быў дзяржаўным саветнікам. У снежні 1930 года арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйным камітэце і падрыхтоўцы рэспубліканскага перавароту. Пасля звяржэння манархіі ў 1931—1933 гадах — міністр працы. У 1932—1935 — старшыня ІСРП. У 1934 годзе пасля кастрычніцкага паўстання быў зноў арыштаваны і знаходзіўся ў турме да 1936-га. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў быў з верасня 1936 па май 1937 прэм’ер-міністрам і ваенным міністрам урада Народнага Фронту; заняўшы гэтыя пасады, стаў паступова пераходзіць на пазіцыі антыкамунізму. У 1937-м быў выведзены з урада і адхілены ад кіраўніцтва УСТ і ІСРП. У студзені 1939 года эміграваў у Францыю. У 1943—1945 гадах знаходзіўся ў нямецкім канцлагеры, адкуль вызвалены Чырвонай Арміяй.

Літаратура Советская историческая энциклопедия. В 16 томах. — М.: Советская энциклопедия. 1973—1982. Том 8, КОШАЛА — МАЛЬТА. 1965.

Катэгорыя:Старшыні ўрада Іспаніі Катэгорыя:Члены ІСРП Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Вязні канцлагера Заксенгаўзен Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Іспаніі