Васіль Сцяпанавіч Федасенка (, в. Наркі, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі матэматык, геафізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1996).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (матэматычны факультэт, 1965).

Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР (з 1966), Марскім гідрафізічным інстытуце АН УССР (1968—1976), Цэнтральным навукова-даследчым і праектным інстытуце арганізацыі і тэхнікі кіравання (Мінск; з 1976, старшы навуковы супрацоўнік, з 1978 — загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1980, механіка-матэматычны факультэт, дацэнт кафедры лікавых метадаў і праграмавання, з 1993 — загадчык кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя распаўсюджвання вымушаных хваль і цячэнняў у дысперсных асяроддзях.

Бібліяграфія Теоретическое исследование влияния параметров среды, возмущающих факторов и нелинейности на нестационарные поверхностные и внутренние волны в океане : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 04.00.22 / Федосенко Василий Степанович. — Севастополь, 1992. Исследование неустановившихся гравитационных волн автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 051 / Федосенко В. С. — Севастополь, 1970.

Літаратура

Федосенко Василий Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 355. Федосенко Василий Степанович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 287. Математик и механик В. С. Федосенко как заведующий обновленной кафедрой общей математики и информатики БГУ / Барвенов С. А., Кепчик Н. В., Широканова Н. И. // Методология и философия преподавания математики и информатики : к 50-летию основания кафедры общей математики и информатики БГУ. — Минск, 2015. — С. 211—215.

Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Геафізікі