Яўген Аляксеевіч Іваноў (, г. Арэнбург, Расія — ) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970). Член-карэспандэнт АН БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Пінскі настаўніцкі інстытут (1950), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956; аспірантура, 1959).

Працаваў у школах Брэсцкай вобласці (1946—1956; Антопальская СШ, Галоўчыцкая 7-гадовая школа, Імянінская СШ), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (з 1959, выкладчык кафедры элементарнай матэматыкі), Інстытуце матэматыкі АН БССР (з 1962, старшы навуковы супрацоўнік, з 1965 — загадчык лабараторыі матэматычнай фізікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1970, дэкан факультэта прыкладной матэматыкі, адначасова загадчык кафедры ўраўненняў матэматычнай фізікі).

Навуковыя інтарэсы: матэматычная тэорыя дыфракцыі хваль; матэматычнае мадэляванне працэсаў у многазвязных электрадынамічных структурах.

Бібліяграфія Дифракция электромагнитных волн на некоторых сложных препятствиях : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 041 / Е. А. Иванов. — Минск, 1968. Дифракция на эллиптических цилиндрах и сфероидах : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / Е. А. Иванов. — Минск, 1961.

Літаратура

Иванов Евгений Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 693. Иванов Евгений Алексеевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 169—170. Первый декан : к 90-летию со дня рождения Евгения Алексеевича Иванова / В. И. Корзюк, И. С. Козловская, А. И. Глушцов. — Минск, 2014.

Спасылкі Яўген Аляксеевіч Іваноў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэканы факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі