Алім Аляксандравіч Вечар (, г. Мінск — ) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1984).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Хімія», 1955).
Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1961), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1964, хімічны факультэт, кафедра фізічнай хіміі, у 1967—1998 — загадчык кафедры, адначасова з 1978 — у Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем БДУ, загадчык лабараторыі).
Навуковыя інтарэсы: фізікахімія паводзін матэрыялаў у экстрэмальных умовах.
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1982).
Бібліяграфія Твердые электролиты / А. А. Вечер, Д. В. Вечер. — Минск, 1988. Изучение термодинамических свойств веществ с помощью высокотемпературных гальванических элементов и количественного термографического анализа : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.04 / Алим Александрович Вечер. — Минск, 1973. Химические сенсоры / А. А. Вечер, П. П. Жук. — Минск, 1990.
Літаратура
Вечер Алим Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 648. Вечер Алим Александрович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 46—47.
Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ