Сяргей Васілевіч Курылёў (, Сергіеў Пасад, РСФСР — ) — юрыст. Доктар юрыдычных навук (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут (1949; аспірантура, 1953).
Працаваў у Маскоўскай абласной калегіі адвакатаў (з 1949), Іркуцкім дзяржаўным універсітэце (1953—1959, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права), Аддзеле прававых навук АН БССР (1960—1961, старшы навуковы супрацоўнік), на юрыдычным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1961, прафесар кафедры грамадзянскага права і працэсу).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя права; працэсуальнае права; праблемы ісціны ў правасуддзі.
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
Бібліяграфія Установление истины в советском правосудии : автореферат диссертации … доктора юридических наук / Курылев С. В. ― Москва, 1967. Объяснения сторон как доказательство в советском гражданском процессе : автореферат диссертации … кандидата юридических наук / Курылев С. В. ― Москва, 1953. К93 Избранные труды / С.В. Курылев. – Минск: Редакция журнала «Промышленно-торговое право», 2012. – 607 с. – (Наследие права).
Літаратура Курылев Сергей Васильевич // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2009. — Т. 2. — С. 154—155. Курылёў Сяргей Васільевіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 156. Курылёў Сяргей Васільевіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск, 2015. — С. 177—178. Курылёў Сяргей Васільевіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 88.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Юрысты СССР