Уладзімір Аляксандравіч Пландоўскі (нар. 1949) — беларускі ўрач, ваенны хірург. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2003)ВЛАДИМИР АЛЕКСАНДРОВИЧ ПЛАНДОВСКИЙ .
Біяграфія Нарадзіўся ў Куйбышаве. Пасля заканчэння Куйбышаўскага медінстытута праходзіў службу на пасадзе малодшага ўрача палка у Чэхаславакіі. Хірургічную дзейнасць пачаў там жа ў 1973 годзе ардынатарам аперацыйна-перавязачнага ўзвода.
У перыяд 1975—1977 гг. служыў камандзірам медыцынскай роты — вядучым хірургам асобнага медыцынскага батальёна ЦГВ, у перыяд 1977—1980 гг. — старшым ардынатарам, а затым начальнікам хірургічнага аддзялення гарнізоннага ваеннага шпіталя Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. У 1980 годзе паступіў на факультэт кіруючага медыцынскага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава ў Ленінградзе па спецыяльнасці «Хірургія», пасля заканчэння якога ў 1982 годзе прызначаны на пасаду начальніка аддзялення гнойнай хірургіі Цэнтральнага шпіталя Касмічных войскаў на Байкануры. У 1986—1987 гг. начальнік хірургічнага аддзялення гарнізоннага шпіталя ў Полацку.
У перыяд 1987—1990 гг. — старшы ардынатар, а з 1990 года па 1998 год начальнік аддзялення таракальнай хірургіі 432 Акруговага ваеннага шпіталяў у г. Мінску.
З 1998 года па 2009 год — вядучы хірург 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра.
Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР