Аркадзь Тэвелевіч Лейзераў (, Мінск — , Мінск) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1988), прафесар (1990). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію Савецкай Арміі (1949), Ваенны інстытут замежных моў (1953).
Працаваў у Савецкай Арміі (1940—1957), Спецыяльным каструктарскім бюро № 3 (г. Мінск; 1957—1959, інжынер аддзела тэхнічнай інфармацыі), Аддзеле прававых навук АН БССР (1959—1964, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1963, юрыдычны факультэт, прафесар кафедры канстытуцыйнага права).
Навуковыя інтарэсы: канстытуцыйнае права; выбарчая сістэма; дзейнасць і рэфармаванне органаў мясцовага кіравання і самакіравання; гісторыя Вялікай Айчыннай вайны; Халакост.
Узнагароды Ордэны Чырвонай Зоркі (2), Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі.
Бібліяграфія Развитие демократических принципов и форм деятельности местных Советов народных депутатов в условиях совершенствования социализма (социально-правовые аспекты) : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.00.02 / Лейзеров Аркадий Тевелевич. — Москва, 1987. Развитие избирательного законодательства Белорусской ССР : автореферат диссертации … кандидата юридических наук / Лейзеров А. Т. — Москва, 1965.
Літаратура
Лейзеров Аркадий Тевелевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 430. Лейзеров Аркадий Тевелевич // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2009. — Т. 2. — С. 164—165. Лейзераў Аркадзь Цэвелявіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001. — С. 163. Лейзераў Аркадзь Цэвелевіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск, 2015. — С. 182—183.
Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны