Актывіраваны вугаль, або актываваны вугаль — гэта форма вугалю, аморфны вуглярод з высокімі адсарбцыйнымі ўласцівасцямі і гідрафобнай паверхняй.
Ён змяшчае велізарную колькасць пораў і таму мае вельмі вялікую удзельную паверхню (1 г вугалю мае удзельную паверхню 500—2200 м²), у выніку чаго мае высокі адсарбцыйны патэнцыял. Актываваны вугаль атрымліваюць карбанізацыяй арганічных матэрыялаў — драўнянага вугалю, каменнавугальнага коксу, шкарлупіны грэцкага або какосавага арэха і інш.
Выкарыстанне Выкарыстоўваецца як адсарбент у сродках грамадзянскай абароны, як энтэрасарбент у медыцыне, хіміі, харчовай прамысловасці і інш., а таксама як носьбіт каталізатараў у тэхналагічных працэсах, сарбент для канцэнтрацыі мікрапрымешак у аналітычнай хіміі. У кулінарыі актываваны вугаль выкарыстоўваецца як сурагат натуральнага фарбавальніка — чарніла каракаціцы.
Гл. таксама Гемасорбцыя
Літаратура Бесараб С. В. Энтеросорбенты. Активированный уголь // Патрэон — patreon.com, 8 февраля 2021 г, 18:17 Quinlivan L. Effects of activated carbon surface chemistry and pore structure on the adsorption of organic contaminants from aqueous solution // Carbon. — 40(12). - p. 2085—2100.
Спасылка Сайт «Активированный уголь» Карысць і небяспека актываванага вугалю. Сапраўды бясшкодны?
Катэгорыя:Адсарбенты Катэгорыя:Энтэрасарбенты