Тэхналагічная журналістыка - гэта журналісцкая дзейнасць звязаная з падрыхтоўкай пісьмовых, візуальных, аўдыя- або мультымедыйных матэрыялаў, прызначаных для распаўсюджвання праз грамадскія СМІ, з упорам на тэмы, звязаныя з тэхналогіямі. Тэхналагічная журналістыка ўключае ў сябе такія жанры, як навіны, рэпартажы і аналіз, якія ахопліваюць шырокі спектр тэм, у тым ліку камунікацыйныя тэхналогіі, Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, ІТ-індустрыю, навуковыя даследаванні, робататэхніку, а таксама законы і палітыку ў дачыненні да свету навукі і тэхналогій. Адзін з распаўсюджаных жанраў тэхналагічнай журналістыкі - гэта агляд прадукту. Журналіст эксперыментуе і выказвае меркаванне аб пэўных прыладах або праграмах, часта суправаджаючы ўсе гэта адноснай ацэнкай, альбо параўнаннем.

Гл. таксама

Навуковая журналістыка Навуковая камунікацыя

Літаратура

Koerner B.I. The Best of Technology Writing 2006 Writing & Journalism. - 2006. ISBN 9780472031955

Катэгорыя:Журналістыка Катэгорыя:Жанры журналістыкі