Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканцаў — колішні рымска-каталіцкі культавы комплекс у в. Лазовіца Клімавіцкага раёна.

Гісторыя Заснаваны ў пачатку XVII стагоддзя.

Тут у 1752 годзе падчашы мсціслаўскі Ян Кіркор заснаваў езуіцкую місію, пабудаваўшы місійны дом і невялікі драўляны касцёл Св. Тройцы як філіяльны касцёл парафіі Мсціслаўскага кляштара кармелітаў (з 1776 асобная парафія).

Касцёл зруйнаваны ў 1930-я гг.

Святары Матусевіч; Тамішыс; 1903—1906? — Баляслаў Урублеўскі; 1906—1907? — Казімір Сырвіт; 1908—1910? — Стэфан Бяртамус; 1911—1922? — Канстанцін Антонавіч Андрэкус; 1926 — першая палова 1930-х (?) — Міхал Ігнатавіч Варнас.

Літаратура

Żyskar J. Nasze kościoły. Archidjecezja Mohylowska. Warszawa, 1913. S. 91—92.

Катэгорыя:Дамініканскія кляштары Беларусі Катэгорыя:Лазовіца (Клімавіцкі раён) Катэгорыя:Колішнія касцёлы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Клімавіцкага раёна Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:1752 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў 1930-я гады