Джэсі Дуглас (; — ) — амерыканскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі 1936 года.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1946).
Біяграфія Джэсі Дуглас нарадзіўся ў Нью-Ёрку. З 1920 па 1926 гады выкладаў у Калумбійскім каледжы. У 1936 годзе, на 10-м Міжнародным кангрэсе матэматыкаў, упершыню ўручалася Філдсаўская прэмія, і Дуглас быў адным з двух яе лаўрэатаў; прэмія была ўручана яму за рашэнне ў 1930 годзе праблемы Плато, пастаўленай Жазефам Луі Лагранжам яшчэ ў 1760 годзе.
Джэсі Дуглас таксама ўнёс значны ўклад у рашэнне зваротнай задачы Лагранжавай механікі. У 1943 годзе Амерыканскае матэматычнае таварыства прысудзіла яму прэмію імя М. Бохера.
Пазней Джэсі Дуглас стаў прафесарам Нью-Ёркскага Гарадскога каледжа, дзе і прапрацаваў да самай смерці.
Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя