Сяргей Барысавіч Ярэц (нар. 25 снежня 1983, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Рэчыцы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў інжынерам па арганізацыі перавозак РАУП «Гомельаблаўтатранс». У 2007—2011 гадах працаваў галоўным інжынерам, затым дырэктарам філіяла Аўтобусны парк № 3 ААТ «Гомельаблаўтатранс» у Рэчыцы. У 2011 годзе прызначаны намеснікам старшыні, у 2014-м — першым намеснікам старшыні Рэчыцкага райвыканкама. У верасні 2019 годзе ўзначаліў ДУ «Гомельаблпрам»На Гомельщине новые Помощник Президента — инспектор по Гомельской области и шесть председателей райисполкомов // Правда Гомель. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Жлобінскага райвыканкамаПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні..

Катэгорыя:Старшыні Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Інжынеры Беларусі