Адміністрацыйная акруга Брэслау () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Прусіі, якая існавала ў 1813—1945 гады ў Прускай Сілезіі. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Брэслау (цяпер польскі горад Уроцлаў). Сёння тэрыторыя былой акругі належыць Польшчы.

Становішча Акруга Брэслау на поўначы межавала з акругай Позен правінцыі Позен (1920—1939: з Польшчай; 1939—1945: з рэйхсгау Вартэланд), на ўсходзе — з акругай Опельн правінцыі Сілезія (Верхняя Сілезія), на поўдні — з Аўстрыйскай імперыяй (1918—1938: з Чэхаславакіяй; 1938—1945: з рэйхсгау Судэтэнланд), на захадзе — з акругай Лігніц правінцыі Сілезія (Ніжняя Сілезія). На паўднёвым захадзе ў 1815—1820 гады знаходзілася сілезская акруга Райхенбах, пазней скасаваная і падзеленая паміж акругамі Брэслау і Лігніц. У прастамоўі акруга Брэслау нярэдка называлася Сярэдняй ці Цэнтральнай Сілезіяй.

Гісторыя міні|Акруга Брэслау ў 1905 Акруга Брэслау была першапачаткова ўтворана ў 1813 годзе як адна з акруг у Прускай Сілезіі і зацверджана паўторна на паставе ўказу ад 30 красавіка 1815 года ў час адміністрацыйнай рэформы, праведзенай у Прусіі пасля Венскага кангрэса з мэтай паляпшэння правінцыйнага кіравання. На тэрыторыі акругі першапачаткова меліся чатырнаццаць раёнаў: горад Брэслау, а таксама сельскія раёны Брэслау, Брыг, Польніш-Вартэнберг, Гурау, Міліч, Намслау, Ноймаркт, Эльс, Олау, Штайнау, Штрэлен, Трэбніц і Волау.

У 1820 годзе была ліквідавана акруга Райхенбах, з якой у склад акругі Брэслау перайшлі раёны Франкенштайн, Глац, Габельшверт, Мюнстэрберг, Німпч, Райхенбах, Швайдніц, Штрыгау і Вальдэнбург. У 1854 годзе з часткі раёна Глац быў утвораны новы раён Нойродэ. У 1888 годзе раён Польніш-Вартэнберг быў перайменаваны ў Грос-Вартэнберг. У 1899 і 1907 гадах адпаведна з аднайменных раёнаў былі вылучаны гарады Швайдніц і Брыг, атрымаўшы статус пазараённых гарадоў. Агульная колькасць раёнаў узрасла да 26.

Паводле рашэнняў Версальскага дагавора часткі раёнаў Гурау, Міліч, Намслау і Грос-Вартэнберг 1 студзеня 1920 гады былі перададзены ў склад Польшчы. У сувязі з ліквідацыяй правінцыі Позен у 1922 годзе астатнія часткі раёнаў Кратошын, Ліса і Равіч скасаванай акругі Позен былі перададзены ў склад акругі Брэслау.

У 1924 годзе з аднайменнага раёна быў вылучаны горад Вальдэнбург, які атрымаў статус пазараённага горада. З 1 кастрычніка 1932 гады былі скасаваны пяць раёнаў: Мюнстэрберг, Німпч, Нойродэ, Штайнау і Штрыгау. Іх тэрыторыя засталася ў межах акругі і была падзелена паміж суседнімі раёнамі. Агульная колькасць раёнаў скарацілася да 22.

Пасля 1945 года ўся тэрыторыя акругі Брэслау разам з большай часткай суседняй акругі Лігніц увайшла ў склад Урацлаўскага ваяводства Польшчы. У 1950 годзе Бжэгскі (былы раён Брыг) і Намыслоўскі (былы раён Намслау) паветы перайшлі ў Апольскае ваяводства. Сёння тэрыторыя былога раёна Брэслау (за выключэннем двух названых паветаў) знаходзіцца ў Ніжнесілезскім ваяводстве.

Адміністрацыйны падзел

Спіс усіх калі-небудзь існых раёнаў акругі Брэслау з указаннем іх адміністрацыйных цэнтраў: Гарадскія раёны гарадскі раён Брэслау гарадскі раён Швайдніц (вылучаны ў 1899; да 1820 — у акрузе Райхенбах) гарадскі раён Брыг (вылучаны ў 1907) гарадскі раён Вальдэнбург (вылучаны ў 1924; да 1820 — у акрузе Райхенбах) Сельскія раёны раён Брэслау, адм. цэнтр — Брэслау раён Брыг, адм. цэнтр — Брыг раён Волау, адм. цэнтр — Волау раён Грос-Вартэнберг (да 1888: Польніш-Вартэнберг), адм. цэнтр — Грос-Вартэнберг раён Гурау, адм. цэнтр — Гурау раён Міліч, адм. цэнтр — Міліч раён Намслау, адм. цэнтр — Намслау раён Ноймаркт, адм. цэнтр — Ноймаркт раён Трэбніц, адм. цэнтр — Трэбніц раён Олау, адм. цэнтр — Олау раён Штайнау (скасаваны ў 1932), адм. цэнтр — Штайнау-ан-дэр-Одэр раён Штрэлен, адм. цэнтр — Штрэлен раён Эльс, адм. цэнтр — Эльс раён Вальдэнбург (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Вальдэнбург раён Глац (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Глац раён Мюнстэрберг (скасаваны ў 1932; да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Мюнстэрберг раён Німпч (скасаваны ў 1932; да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Німпч раён Райхенбах (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Райхенбах раён Франкенштайн (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Франкенштайн раён Габельшверт (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Габельшверт раён Швайдніц (да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Швайдніц раён Штрыгау (скасаваны ў 1932; да 1820 — у акрузе Райхенбах), адм. цэнтр — Штрыгау раён Нойродэ (вылучаны ў 1854; скасаваны ў 1932), адм. цэнтр — Нойродэ

Тэрыторыя і насельніцтва Тэрыторыя і насельніцтва акругі Брэслау ў 1900Provinz Schlesien: Regierungsbezirk Breslau // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900 і ў 1925Die Provinz Niederschlesien im Überblick гады, а таксама станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года складалі:

ГодПлошча, км²Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіх190013.483,631.697.719232192512.999,001.897.1722341939/194112.957,641.971.829184

Спасылкі HGIS Germany: Regierungsbezirk Breslau Territoriale Veränderungen in Deutschland: Regierungsbezirk Breslau

Катэгорыя:Адміністрацыйныя акругі Прусіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1813 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1945 годзе Катэгорыя:1813 год у Германіі Катэгорыя:Гісторыя Сілезіі