Мэцью Джылкс (; нар. 4 чэрвеня 1982, Рочдэйл, Англія) — шатландскі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у англійскім клубе «Болтан Уондэрэрс»

Клубная кар’ера Першай камандай Мэцью быў клуб з ягонага роднага горада «Рочдэйл», дзе ён правёў сем сезонаў. Пасля гэтага кар’ера працягнулася ў «Норвіч Сіці», але там Джылкс уладкаваўся толькі на лаўцы запасных. У «Блэкпуле» выступаў з 2008 года, за гэты клуб Джылкс дэбютаваў 12 жніўня 2008 года ў матчы на Кубак футбольнай лігі, дзе ягоная каманда атрымала паражэнне з лікам 2:0 ад клуба «Маклсфілд Таўн»Macclesfield 2–0 Blackpool. Soccerbase.. Разам з клубам браў удзел у матчах Прэм’ер-лігі сезона 2010/11. Нягледзячы на вылет «Блэкпула» з найвышэйшага англійскага дывізіёна па выніках сезона, Джылкс падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам у ліпені 2011 годаCrainey, Gilks, Evatt & Eastham pen new Blackpool deals. BBC Sport.

У ліпені 2014 года Джылкс падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Бернлі», які выйшаў у Прэм’ер-лігуBurnley snap up former Blackpool keeper Gilks. Burnley Express., аднак у камандзе заставаўся на лаўцы запасных, з’яўляўся на полі толькі ў двух матчах Кубка лігі. У чэрвені 2016 года перайшоў у шатландскі «Рэйнджэрс», дзе таксама быў рэзервовым брамнікам, а ў студзені 2017 года далучыўся да «Уіган Атлетык», дзе гуляў да канца сезона 2016/17.

У сезоне 2017/18 быў асноўнам брамнікам клуба «Скантарп Юнайтэд» у англійскай Лізе 1, але ў наступным сезоне перастаў з’яўляцца на полі, а ў студзені 2019 года ў якасці свабоднага агента стаў іграком «Лінкальн Сіці», якому дапамог перамагчы ў Лізе 2.

Сезон 2019/20 правёў у «Флітвуд Таўн», а ў жніўні 2020 года далучыўся да «Болтан Уондэрэрс» у якасці гуляючага трэнера брамнікаў. У студзені 2022 года завяршыў кар’еру іграка і сканцэнтраваўся на трэнерскай дзейнасці ў клубе.

Міжнародная кар’ера Нягледзячы на тое, што Мэцью нарадзіўся ў Англіі, у жніўні 2010 года ён быў выкліканы ў нацыянальную зборную Шатландыі. Гэтае стала магчымым дзякуючы таму, што ягоная бабуля з’яўлялася шатландкай. 15 жніўня 2012 года Джылкс дэбютаваў у складзе зборнай Шатландыі, правёўшы тайм у таварыскім матчы супраць зборнай АўстралііBBC Sport - Scotland 3-1 Australia. BBC Online..

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Блэкпула»

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Шатландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Шатландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рочдэйл Катэгорыя:Ігракі ФК Норвіч Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Блэкпул Катэгорыя:Ігракі ФК Шрусберы Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Бернлі Катэгорыя:Ігракі ФК Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Уіган Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Скантарп Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Лінкальн Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Флітвуд Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Шатландыі