Стывен Дэвіс (; нар. 1 студзеня 1985, Баліміна, Паўночная Ірландыя) — паўночнаірландскі футбаліст, паўабаронца шатландскага клуба «Рэйнджэрс» і нацыянальнай зборнай Паўночнай Ірландыі.

Клубная кар’ера Дэвіс уступіў у шэрагі свайго любімага клуба дзяцінства «Рэйнджэрс» з горада Глазга ў студзені 2008 года на правах арэнды. Да гэтага выступаў за англійскія «Астан Вілу» і «Фулхэм». Падчас тэрміну сваёй арэнды Дэвіс згуляў 26 разоў і забіў адзін гол у браму «Вердэра» ў Кубку УЕФА.

Дэвіс аформіў паўнавартасную здзелку з «Рэйнджэрс», і першы поўны сезон на «Айбракс» прынёс яму задавальненне. Ён быў прызнаны аднаклубнікамі найлепшым іграком года. 6 ліпеня 2012 года Дэвіс перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Саўтгемптан», падпісаўшы кантракт на 3 гады.

У студзені 2019 года вярнуўся ў «Рэйнджэрс» на правах арэнды, а ў маі аформіў паўнавартаснае пагадненне з клубам. У снежні 2022 года атрымаў траўму і выбыў на доўгі тэрмін.

У кастрычніку 2023 года пасля адстаўкі Майкла Біла быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Рэйнджэрс». У гэтай якасці правёў дзве сустрэчы (у Лізе Еўропы супраць «Арыса» і ў чэмпіянаце супраць «Сент-Мірэна»), пасля чаго новым галоўным трэнерам стаў Філіп Клеман.

Дасягненні «Рэйнджэрс» Чэмпіён Шатландыі (4): 2009, 2010, 2011, 2021 Уладальнік Кубка Шатландыі (3): 2008, 2009, 2022 Уладальнік Кубка шатландскай лігі (3): 2008, 2010, 2011

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Паўночнай Ірландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Паўночнай Ірландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Ігракі ФК Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Саўтгемптан Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Паўночнай Ірландыі Катэгорыя:Трэнеры ФК Рэйнджэрс