Януш Мікалаевіч Збаражскі (? — 1608) — ураднік, ваенны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Андрэевіча Збаражскага.
Ваявода брацлаўскі з 1576 года; стараста крэменецкі з 1574, пінскі ў 1581—1590 гадах. Пасол на сойм 1573 года. У час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў вызначыўся ў Чашніцкай бітве 1567 года, пры ўзяцці Полацка ў 1579 і Вялікіх Лук у 1580 годзе, аблозе Пскова ў 1581 годзе. Неаднаразова адбіваў напады крымскіх татараў на ўкраінскія землі (найбуйнейшыя — у 1576 і 1594). Удзельнічаў у заключэнні Ям-Запольскага перамір’я 1582 года.
Крыніцы
Літаратура
Януш Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы брацлаўскія Катэгорыя:Старосты крамянецкія Катэгорыя:Старосты пінскія Катэгорыя:Удзельнікі Лівонскай вайны