Кліфард Генры Таўбес (; нар. , Рочэстэр, ЗША) — амерыканскі матэматык, доктар філасофіі з фізікі, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта. Займаецца матэматычнай фізікай, у прыватнасці калібровачнай тэорыяй поля, дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй.
Біяграфія У 1975 годзе скончыў Карнельскі ўніверсітэт, а затым правёў год у якасці аспіранта на факультэце астраноміі Прынстанскага ўніверсітэта. Адтуль перавёўся ў аспірантуру факультэта фізікі Гарвардскага ўніверсітэта, якую скончыў у 1980 годзе, атрымаўшы навуковую ступень доктара філасофіі ў галіне фізікі. Дысертацыя Таўбеса была прысвечана структуры статычных эўклідавых калібровачных палёў ().
Першым дасягненнем вучонага, атрыманым яшчэ ў 1978 годзе ў аспірантуры, стаў доказ існавання рашэнняў віхравых ураўненняў з мадэлі Гінзбурга-Ландау для звышправодных віхуроў.
У 2009 годзе разам з Сайманам Дональдсанам быў узнагароджаны прэміяй Шаа за надзвычайны ўклад у геаметрыю трох- і чатырохмернай прасторы ().
Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Шаа