Аляксандр Майсеевіч Левін (, г. Екацярынаслаў, Украіна — ) — спецыяліст у галіне цепла- і газазабеспячэння. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Харкаўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут (паравозабудаўнічы факультэт, 1941).

Працаваў у інстытуце «ГіпраНДІгаз» (г. Саратаў, намеснік дырэктара па навуцы), Саратаўскім політэхнічным інстытуце (1964—1976, загадчык кафедры «Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя», дэкан архітэктурна-будаўнічага факультэта), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1976, у 1978—1990 — загадчык кафедры газазабеспячэння, водазабеспячэння і гідраўлікі, у 1990—1998 — прафесар кафедры цеплагазаводазабеспячэння і вентыляцыі).

Навуковыя інтарэсы: гідраўліка; нестацыянарны рух у газаправодах; працэсы інжэкцыі; эмісія шкоднасцей пры спальванні газу; метады разліку газавых сетак; распрацоўка спецыльных прыбораў.

Бібліяграфія Исследование процессов распределения и сжигания газа в городских системах газоснабжения : автореферат диссертации … доктора технических наук : 482 / Левин Александр Моисеевич. — Москва, 1967.

Літаратура

Левин Александр Моисеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 422.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэканы СДТУ Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі