Аляксандр Уладзіміравіч Стро́цкі (нар. ) — беларускі вучоны, урач-уролаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1997)Строцкі, Аляксандр Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1952). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2017).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Старае Сяло (Мінскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1976 годзе скончыў лячэбны факультэтСтроцкий Александр Владимирович // Сайт БелМАПА Мінскага медыцынскага інстытута. У 1976—1977 гадах праходзіў інтэрнатуру па хірургіі на базе Мінскай абласной бальніцы, затым працаваў у ёй урачом-ардынатарам. З 1981 года А. У. Строцкі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), асістэнт кафедры уралогіі, з 1992 па 1995 год — дацэнт кафедры уралогіі, з кастрычніка 1995 па 2004 год — прафесар. У 1982 годзе ў Кіеўскім навукова-даследчым інстытуце ўралогіі і захворванняў нырак абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Комбинированное и комплексное лечение опухолей мочевого пузыря с учетом иммунного статуса». Там жа ў 1990 (1991) годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Комбинированное лечение опухолей мочевого пузыря с использованием управляемой локальной ВЧ-гипертермии».
Праходзіў павышэнне кваліфікацыі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1979 годзе, у Цэнтральным ордэна Леніна інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1986 годзе, ва Універсітэцкай клініцы Вюрцбургскага ўніверсітэта ў 1993 годзе, ва ўралагічным аддзяленні Евангелічнай бальніцы Кенігін Лізавет Герцбергэ ў Берліне ў 1995 годзе.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 370Строцкий Александр Владимирович // Сайт Прафесарскага кансультацыйнага цэнтра БДМУ навуковых прац, у тым ліку манаграфій і патэнтаў і аўтарскіх паседчанняў на вынаходствы. Асноўныя напрамкі даследаванняў звязаны з лячэннем анкаўралагічных захворванняў, дабраякаснай гіперплазіяй прастаты і эндаскапічнымі аперацыямі ва ўралогіі. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метады лакальнай гіпертэрміі пры лячэнні рака мачавога пузыра. Упершыню ў Беларусі ўкараніў у практыку трансабдамінальную забрушынную лімфадэнэктамію пры пухлінах яечка, трансабдамінальны доступ пры пухлінах нырак. У 1994 годзе ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь ім праведзена радыкальная прастатэктамія пры раку прастаты.
Член Еўрапейскага таварыства ўролагаў, член праўлення Беларускай асацыяцыі ўролагаў. Член рэдакцыйных калегій выданняў «Медицинский журнал», «Репродуктивное здоровье», «Медицинская Панорама», «Урология» (Расія).
Выбраная бібліяграфія Современные возможности и перспективы комбинированного и комплексного лечения опухолей мочевого пузыря. (разам з В. А. Мохартам) // Вестник АМН СССР, 1986, № 6. Современные подходы к лечению рака предстательной железы // Здравохранеие Беларуси, 1995, № 4. Травмы почек : учебно-методическое пособие / А. В. Строцкий, Е. И. Юшко, И. А. Скобеюс; Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Белорусский государственный медицинский университет, Кафедра урологии, анестезиологии и реаниматологии. — Мн.: БГМУ, 2007. — 18, с. : ил. ; 20 см. — 100 экз. — ISBN 978-985-462-692-5. Генитальный пролапс: практическое пособие / Нечипоренко А. Н. , Нечипоренко Н. А. , Строцкий А. В. — Мн.: Вышэйшая школа, 2014. — 400 с. — ISBN 978-985-06-2124-5. Хронический уретропростатит. Современные методы диагностики и лечения : монография / А. А. Гаврусев, А. А. Строцкий, Н. Н. Полещук. — Гродно: Гродненский государственный медицинский университет, 2017. — 111 с. : ил., табл. ; 20 см. — 350 экз. — ISBN 978-985-558-890-1. Эффективность эндоскопического лечения уретероцеле удвоенного мочеточника у детей / Дубров В. И., Строцкий А. В, Шкутов А. О. // Российский вестник детской хирургии, анестезиологии и реаниматологии. Том 10, № 1 (2020). Нейрогенная дисфункция нижних мочевых путей при патологии спинного мозга: методические рекомендации / С. А. Лихачев [и др.]. — Минск, 2010 Урология. Учебник / А. В. Строцкий, А. А. Жебентяев, Н. А. Нечипоренко, Д. Н. Руденко. — 2-е изд. — Мн.: Новое знание, 2018. — 224 с. — ISBN 978-985-24-0014-5. Стерильная пиурия / Строцкий А. В., Руденко Д. Н. // Урология, № 7 (июль) 2022.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Строцкий Александр Владимирович // Сайт БелМАПА Александр Владимирович Строцкий // Сайт БДМУ Строцкий Александр Владимирович // Сайт Прафесарскага кансультацыйнага цэнтра БДМУ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента База патэнтаў Беларусі
Катэгорыя:Уролагі Беларусі Катэгорыя:Уролагі СССР Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў