Павел Андрэевіч Цімашэнка (нар. 1940) — беларускі ўрач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993)Цімашэнка, Павел Андрэевіч (доктар медыцынскіх навук; нар. 1940).
Біяграфія Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1963). З 1970 года — у Беларускім НДІ працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў, з 1975 года — у Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 1989—2005 гадах кіраваў кафедрай хвароб вуха, горла і носа Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Быў галоўным пазаштатным отарыналарынголагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць Распрацаваў і ўкараніў у практыку рэканструкцыйна-пластычныя аперацыі пры прыроджаных пароках органа слыха, атасклярозе, хранічных гнойных сярэдніх атытах.
Літаратура Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди Дела. — Минск, 1999.
Павел Андреевич Тимошенко : (к 75-летию со дня рождения) // Медицинский журнал. — 2015. — № 1. — С. 159
Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ Катэгорыя:Отарыналарынголагі СССР Катэгорыя:Отарыналарынголагі Беларусі