Іван Ігнатавіч Басецкі () — беларускі юрыст, палкоўнік міліцыі. Доктар юрыдычных навук (1991), прафесар (1992).

Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1945 года ў в. Люціна Радашковіцкага раёна Маладзечанскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1974), Кіеўскую вышэйшую школу міліцыі МУС СССР (ад’юнктура, 1980).

Служыў ў органах унутраных спраў БССР (1969—1977, участковы інспектар, інспектар АБКСУ Савецкага РАУС г. Мінска, інспектар УБКСУ МУС БССР), Беларускім аддзяленні Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па эканоміка-прававых праблемах аховы сацыялістычнай уласнасці МУС СССР (з 1980, начальнік), Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 1983, факультэт міліцыі, кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці, прафесар, у 1988—2005 — намеснік начальніка акадэміі).

Навуковыя інтарэсы: праблемы крымінальнага права і працэсу; крыміналістыка; аператыўна-вышуковая дзейнасць; юрыдычная псіхалогія. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).

Памёр 30 лістапада 2020 года.

Узнагароды Званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» (1995).

Бібліяграфія [Теоретические основы, правовые, этические и организационно-тактические проблемы агентурной работы органов внутренних дел : диссертация … доктора юридических наук : 00.00.00 : защищена 27.12.1991 : утверждена 00.00.0000 / Басецкий Иван Игнатьевич. — Москва, 1991.] Моя судьба : стихи и поэма / Иван Басецкий. — Минск, 2000. Старонка родная мая : вершы / Іван Басецкі. ― Мінск, 1995.

Крыніцы

Літаратура Басецкі Іван Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 340. Басецкий Иван Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 213. Басецкий Иван Игнатьевич / Н. И. Забродский // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т.. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 107. И. И. Басецкий — человек, ученый, поэт / А. Н. Тукало // Вопросы криминологии, криминалистики и судебной экспертизы. — Минск, 2020. — Вып. 1. — С. 179—185.

Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі ўнутраных спраў Украіны