Анатоль Міхайлавіч Дзмітровіч (, Гомель — ) — беларускі спецыяліст у галіне ліцейнай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1950), дацэнт.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1939; аспирантура, 0000).
Працаваў у Анежскім паравозабудаўнічым заводзе (1939—1946), Днепрапятроўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1950, кафедра «Графіка і начартальная геаметрыя», асістэнт), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1951, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», дацэнт, у 1955—1977 — загадчык кафедры, 1953—1964 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: металазнаўства і тэрмічная апрацоўка металаў; машынабудаўнічае матэрыялазнаўства; апрацоўка металаў рэзаннем.
Узнагароды Званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР» і інш.
Бібліяграфія Книга для начинающего слесаря / А. М. Дмитрович. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск : Беларусь, 1991. — 270, с. : ил.; 21 см; ISBN 5-338-00579-4 (В пер.) : 1 р. 30 к.
Літаратура Кафедра «Машины и технология литейного производства» / Д. М. Кукуй // Литье и металлургия. — 2010. ― № 4. ― С. 33―35.
Спасылкі Дмитрович, Анатолий Михайлович — Книга для начинающего слесаря
Катэгорыя:Дэканы механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ Катэгорыя:Выкладчыкі Дняпроўскага нацыянальнага ўніверсітэта чыгуначнага транспарту