Гіпускааская аперацыя — аперацыя грамадзянскай вайны ў Іспаніі, у выніку якой армія іспанскіх нацыяналістаў захапіла паўночную правінцыю Гіпускаа.

Перадумовы У канцы ліпеня войскі Эміліа Мола сталі адчуваць недахоп ваеннага рыштунку (мелася толькі 26 000 патронаў). Тады Франсіска Франка арганізаваў ім пастаўку італьянскага і нямецкага ўзбраення і патронаў. 13 жніўня Мола сустрэўся з Франка ў Севільі. Генералы прынялі рашэнне аб захопе Сан-Себасцьяна і Іруна з мэтай адрэзаць Краіну Баскаў ад Францыі.

Ход аперацыі Першапачаткова план аперацыі Гіпускаа быў распрацаваны з мэтай захопу Іруна і, такім чынам, адрэзаць войскі рэспубліканцаў на поўначы ад Францыі, а таксама злучыцца з гарнізонам нацыяналістаў у Сан-Себасцьяне, што дазволіла б ім цалкам падпарадкаваць горад. Аперацыя пачалася 20 ліпеня.

Першапачаткова нацыяналістам не атрымалася ўзяць Ірун, але яны аднавілі наступленне, адрэзаўшы паўночныя правінцыі Гіпускаа, Біская, Сантандэр і Астурыю ад Францыі, якая пастаўляла ім узбраенне. У канчатковым выніку Ірун быў захоплены.

Вынікі У ходзе аперацыі нацыяналісты захапілі тэрыторыю, працягласцю 2500 квадратных кіламетраў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Бітвы ў Іспаніі Катэгорыя:Ліпень 1936 года Катэгорыя:Жнівень 1936 года Катэгорыя:Верасень 1936 года Катэгорыя:1936 год у Іспаніі Катэгорыя:Канфлікты 1936 года Катэгорыя:Гіпускаа