Александэр І́сак (; нар. 21 верасня 1999) — шведскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Ньюкасл Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Швецыі.

Клубная кар’ера Ісак нарадзіўся і гадаваўся ў муніцыпалітэце Сольна, які размяшчаецца ў цэнтральнай акрузе Стакгольма, у сям’і ўцекачоў з Эрытрэі«Jag blir alltid jämförd med Goitom». Sport Bladen..

АІК Ісак дэбютаваў у складзе клуба АІК 28 лютага 2016 года, з’явіўшыся на замену на 75-й хвіліне гасцявога матча Кубка Швецыі супраць клуба «Тэнгульт» з чацвёртага дывізіёна. 7 красавіка 2016 года галоўны трэнер АІК Андрэас Альм уключыў Ісака ў стартавы склад у гасцявым матчы 2-га тура шведскага першынства супраць «Эстэрсунда» разам з маладым нападнікам Карласам Страндбергам. Ісак забяспечыў перамогу сваёй дружыны, трапна адправіўшы мяч у браму саперніка і стаўшы такім чынам самым маладым бамбардзірам АІК у гісторыі шведскага чэмпіянату ва ўзросце 16 гадоў і 199 дзён«Skrev AIK-historia — yngst någonsin». Sport Bladen.. 25 красавіка Ісак забіў свой першы гол на хатнім стадыёне клуба, адкрыўшы лік у пераможным матчы супраць «Эльфсборга», які скончыўся з лікам 2:1«TV: Supertalangens mål framför PL-scouterna». Fotbollskanalen.. 3 мая 2016 года Ісак падпісаў свой першы прафесійны кантракт да канца сезона 2018 года, уразіўшы кіраўніцтва сваімі дэбютнымі гульнямі і замацаваўшы сябе як ігрок рэгулярнага складу«Talangen förlänger tre år med AIK». Sport Bladen.. 21 верасня 2016 года ў свой дзень нараджэння футбаліст забіў два крытычна важныя мячы ў пераможным дэрбі супраць «Юргордэна», якое скончылася на карысць АІК з лікам 3:0. Пазней таварыш па камандзе Чынеду Абасі ахарактарызаваў Ісака як новага Златана Ібрагімавіча«Alexander Isak hyllas: „Kan bli nya Zlatan…“». Expressen..

«Барусія» 23 студзеня 2017 года Ісак склаў дагавор з клубам Бундэслігі дортмундскай «Барусіяй», які павінен была дзейнічаць да лета 2022 года«Borussia Dortmund sign striker Alexander Isak» . Borussia Dortmund.. Кошт трансферу не паведамляўся, але, на думку экспертаў, вагаўся каля 9 млн еўра«Officiellt: Alexander Isak klar för Borussia Dortmund». Fotbollskanalen.. Перад тым, як падпісаць кантракт з Дортмундам, Ісак адмовіўся ад прапановы мадрыдскага «Рэала»«Bomben: Isak nobbar Real — här är hans val». Sport Bladen.. Ісак здабыў свой першы медаль у клубе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў розыгрышу Кубка Германіі 2016/17, толькі аднойчы з’явіўшыся на турніры і не патрапіўшы ў склад каманды на фінал«Här får Isak göra debut i Dortmund». Sport Bladen.. Свой дэбютны гол за нямецкі клуб швед забіў у другім раўндзе Кубка Германіі 2017/18 у пераможным матчы супраць «Магдэбурга» 24 кастрычніка 2017 года. Гульня скончылася перамогай дортмундцаў з лікам 5:0«SUCCÉN! Alexander Isak målskytt i tyska cupen». Expressen.. Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад клуба, Ісак быў вымушаны сысці ў арэнду ў нідэрландскі клуб «Вілем II». 28 лютага 2019 года футбаліст забіў гол у браму АЗ, што дапамагло клубу выйсці ў фінал Кубка Нідэрландаў упершыню з 2005 года. Сам сезон апынуўся для іграка надта шыкоўным, гэта значыць Ісак здолеў адзначыцца 14 галамі ў 18 матчах за нідэрландскі клуб.

«Рэал Сасьедад» 12 чэрвеня 2019 года Ісак падпісаў пяцігадовую ўгоду з «Рэал Сасьедад» на суму ў 988 тысяч фунтаў стэрлінгаў у год«What is Alexander Isak’s Salary Per Week?». Salary Sport.. Адразу ў першым жа матчы швед здолеў забіць гол. У розыгрышы Ла Лігі Ісак забіў свой першы гол 22 верасня 2019 года ў матчы супраць «Эспаньёла», які яго каманда выйграла з лікам 3:1«Real Sociedad prove they mean business with win at Espanyol». Marca.. 6 лютага Ісак забіў два мячы і зрабіў адну галявую перадачу ў чвэрцьфінале Кубка Іспаніі супраць мадрыдскага «Рэала»«Isak, the boy who rejected Real Madrid, hurt them again with a brace». Marca.. 9 лютага ён забіў пераможны гол у басконскім дэрбі супраць «Атлетыка» з Більбаа. Разам з клубам Ісак здабыў кубак краіны. А свайго першага хет-трыку футбаліст дамогся 21 лютага 2021 года ў пераможным матчы лігі супраць «Алавеса», стаўшы першым шведскім іграком, які забіў хет-трык у розыгрышы Ла Лігі, з часоў Генры Карльсана, які зрабіў тое ж самае за мадрыдскі «Атлетыка» ў 1949 годзе«Alexander Isak tremålsskytt — gjort mål i sex raka ligamatcher». SVT Sport.

«Ньюкасл Юнайтэд» 26 жніўня 2022 года перайшоў у англійскі «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт. Сума трансферу не раскрывалася, але згодна з паведамленнямі СМІ склала больш за 70 млн еўра, што робіць трансфер найдаражэйшым у гісторыі англійскага клуба.

Міжнародная кар’ера Ісак быў выкліканы ў зборную Швецыі ў студзені 2017 года на таварыскія матчы супраць Кот-д’Івуара і Славакіі. Ён дэбютаваў супраць Кот-д’Івуара, замяніўшы Пера Фрыка на 62-й хвіліне матча. У матчы супраць зборнай Славакіі Ісак адзначыўся голам на 19-й хвіліне, стаўшы самым маладым бамбардзірам у гісторыі зборнай.

Дасягненні «Барусія» Дортмунд: Уладальнік Кубка Германіі: 2017

«Рэал Сасьедад»: Уладальнік Кубка Іспаніі: 2020

Крыніцы

Спасылкі Старонка сайце на UEFA

Катэгорыя:Футбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК АІК Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Вілем II Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сасьедад Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд