Мікаэль Антансан (; нар. 31 мая 1981, Сільхёўда, Швецыя) — шведскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2004—2015).
Клубная кар’ера Антансан пачаў сваю кар’еру ў клубе «Сільхёўда», ужо ў падлеткавым узросце дэбютаваўшы ў асноўнай камандзе. У 1997 годзе перайшоў у клуб «Гётэбарг», першы час гуляў і трэніраваўся ў складзе моладзевай каманды. У Алсвенскан дэбютаваў у 2001 годзе, з 2003 года быў ужо іграком асноўнага складуMikael Antonsson. svenskfotboll.se.
Улетку 2004 года перайшоў у аўстрыйскі клуб «Аўстрыя». У камандзе адыграў два сезоны, аднак вельмі шмат прапусціў з-за частых траўм: у чэмпіёнскім сезоне 2005/06 адгуляў усяго ў 12 матчахMikael Antonsson > Bundesliga 2005/2006. weltfussball.de. Тым не менш, акрамя чэмпіёнскага тытула, атрымаў перамогу з «Аўстрыяй» у двух Кубках Аўстрыі. У 2006 годзе Антансан стаў футбалістам грэчаскага «Панатынаікоса», які тады трэніраваў ягоны суайчыннік Ханс Баке, але рэдка трапляў у склад, асабліва пасля адстаўкі шведскага спецыяліста.
Правёўшы ў Грэцыі адзін сезон, Антансан вярнуўся ў Скандынавію, заключыўшы кантракт на 4 гады з дацкім клубам «Капенгаген»Mikael Antonsson klar för FC Köpenhamn. Expressen. З камандай стаў трохразовым чэмпіёнам Даніі, адзін раз выйграў Кубак, з поспехам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2011 года перайшоў у італьянскую «Балонню», правёў у першым сезоне 28 матчаўMikael Antonsson. Gazzetta dello Sport..
У 2014 годзе ігрок вярнуўся ў дацкі «Капенгаген», дзе гуляў да заканчэння кар’еры ў 2018 годзе, пасля чаго застаўся ў клубе на адміністрацыйнай працы.
Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Швецыі 22 студзеня 2004 года ў матчы супраць зборнай Нарвегіі. Пазней гуляў за зборную нерэгулярна, з 2006 года не выклікаўся ў каманду на працягу амаль пяці гадоў, да вясны 2011 годаMikael Antonsson > Länderspiele. weltfussball.de..
Дасягненні «Аўстрыя»: Чэмпіён Аўстрыі: 2006 Уладальнік Кубка Аўстрыі (2): 2005, 2006
«Капенгаген»: Чэмпіён Даніі (5): 2009, 2010, 2011, 2016, 2017 Уладальнік Кубка Даніі (4): 2009, 2015, 2016, 2017
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Капенгагена»
Катэгорыя:Футбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сільхёўда Катэгорыя:Ігракі ФК Гётэбарг Катэгорыя:Ігракі ФК Аўстрыя Вена Катэгорыя:Ігракі ФК Панатынаікос Катэгорыя:Ігракі ФК Капенгаген Катэгорыя:Ігракі ФК Балоння