Мікала́й Алякса́ндравіч Міку́лік (26 сакавіка 1932, Зарэчча, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — 16 чэрвеня 2024) — беларускі навуковец у галіне прыкладной матэматыкі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1991). Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995).

Біяграфія У 1956 годзе скончыў БДУ, працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы ў вёсцы Глівін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Ад 1957 — лабарант, асістэнт, старэйшы выкладчык у Беларускім дзяржаўным політэхнічным інстытуце. У 1975—1998 і 1999—2010 — загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі машынабудаўнічага профілю БДПА (цяпер БНТУ).

Аўтар больш за 350 навуковых і навукова-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 10 навучальных дапаможнікаў, дзвюх манаграфій, двух вынаходніцтваў і трох патэнтаў.

Крыніцы

Літаратура

Микулик Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 745. Микулик Николай Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 92. Микулик Николай Александрович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. ― Минск, 2001. — Т. 1. — С. 109. Микулик Николай Александрович // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. ― Минск, 1998. — С. 38.

Спасылкі Кафедра вышэйшай матэматыкі № 1 ФІТР БНТУ

Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі