Ініцыятыва Вольная Беларусь — няўрадавая арганізацыя, якая падтрымлівае дэмакратычны рух у Беларусі. Зарэгістравана 24 ліпеня 2006 годаhttp://www.krs-online.com.pl/inicjatywa-wolna-bialorus-krs-248867.html.
Дзейнасць ініцыятывы грунтуецца на трох напрамках:
падтрымка дэмакратычнага руху ў Беларусі матывацыя палякаў і прадстаўнікоў іншых народаў да дзеянняў па аказанні дапамогі беларусам пастаяннае інфармаванне аб рэпрэсіях у Беларусі, акцыях падтрымкі апазіцыі і незалежным асвятленні ў СМІ сітуацыі ў Беларусі
Ініцыятыва разам з TVP і сталіцай Варшавай з’яўляецца арганізатарам штогадовых канцэртаў «Салідарныя з Беларуссю»media2.pl.
У 2010 годзе была ўзнагароджана Еўрапейскай Грамадзянскай Прэміяйhttp://eur-lex.europa.eu/legal-content/PL/TXT/HTML/?uri=CELEX:52011XP0413%2801%29.
Старшынёй праўлення з’яўляецца Фелікс Тушкоhttps://web.archive.org/web/20160322084809/http://wolnabialorus.pl/zarzad.
Спасылкі
Старонка арганізацыі (Польшча) Старонка арганізацыі (Еўропа)
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы