Майскі пераварот — гістарычная назва некалькіх ваенных пераваротаў XX стагоддзя, якія адбыліся ў маі ў некалькіх краінах свету.

Майскі пераварот у Сербіі (28—29 мая 1903 года) — забойства караля Аляксандра Абрэнавіча, прыход да ўлады дынастыі Карагеоргіевічаў. Майскі пераварот у Польшчы (14 мая 1926 года) — усталяванне ваеннай дыктатуры Пілсудскага ў Польшчы. Майскі пераварот у Партугаліі (28 мая 1926 года) — усталяванне ваеннай дыктатуры ў Партугаліі. Майскі пераварот у Паўднёвай Карэі (16 мая 1961 года) — усталяванне ваеннай дыктатуры ў Паўднёвай Карэі.