Сядзіба Слізняў — колішні палацава-паркавы комплекс у в. Вольна Баранавіцкага раёна. Да сённяшняга часу захаваўся пейзажны парк з сажалкай плошчай каля гектара з вялікім прадаўгаватым востравам.

Гісторыя Сядзіба вядома паводле інвентара 1571 г. Уключала двор, дворык, гумнішча і абору. У склад двара ўваходзілі чатыры жылыя дамы, два скляпы, стайня на 20 коней, шэраг свірнаў. Усе чатыры жылыя дамы мелі па 1—2 святліцы, каморы, сені, прыбіральні, ганкі. Па-за тэрыторыяй двара стаялі будынкі лазні, пякарні, піўнога бровара. Каля двара былі два сады і рыбная сажалка. Такім чынам, ужо ў XVI ст. Вольнаўская сядзіба мела функцыянальна раздзеленую архітэктурна-планіровачную структуру. Пазней у XVII ст. у Вольне ўзнік палацава-паркавы ансамбль ё.

Сядзіба і вёска Вольна ў XVII ст. належалі шляхецкаму роду Каменскіх. У 1632 г. стольнік навагрудскі Крыштоф Каменскі разам з жонкай Аленай з княжацкага роду Друцкіх-Горскіх сталі фундатарамі мураванай царквы ў мястэчку Вольна, пры якой адкрылі ордэн базыльян. Вольнаўскі палац быў закладзены яшчэ ў XVII ст. у найлепшых традыцыях еўрапейскага дойлідства.

Ад Каменскіх маёнтак перайшоў да сям’і Чацвярцінскіх, затым яго набыў Ян Слізень з ашмянскай лініі. Сын Яна Рафал Слізень (1804—1881) быў вядомым архітэктарам і скульптарам. Рафал быў у шлюбе з Камілай з багатага роду Тышкевічаў, яны мелі чатырох сыноў і двух дачок. Маёнтак Вольна перайшоў па спадчыне малодшаму сыну Генрыху, які ажаніўся з Нінай Маўросавай, дачкой асабістага ад’ютанта генерала Мураўёва, гарачай прыхільніцай і патрыёткай нацыянальнага адраджэння. Пасля Генрыха двор Вольна перайшоў да яго пляменніка Вальдэмара Слізня, а апошняй уладальніцай Вольна стала яго дачка Іза Слізень (нарадзілася ў 1915 г.).

У 1830 годзе каля паркавых сажалак быў пабудаваны бровар.

Пасля Другой сусветнай вайны палац быў разбураны, на яго месцы размяшчаецца будынак клуба. Часткова ацалела афіцына, аднапавярховы каменны будынак з несіметрычнымі гранёнымі эркерамі на фасадах (выкарыстоўваецца пад кантору). Партэр страчаны пры перабудове тэрыторыі, звязанай з узвядзеннем абеліскаСтаринные парки Барановичского района: резерваты биоразнообразия и объекты экотуризма [Текст] : монография / С. К. Рындевич, А. Г. Рындевич, В. Н. Зуев. — Барановичи : РИО БарГУ, 2008. — 239 с. — 120 экз. — ISBN 978-985-498-101-7..

У наш час на месцы бровара і ў паўднёвай высечанай частцы парку размяшчаецца цэх канцэнтраваных сокаў Баранавіцкага камбіната харчовых прадуктаў. Да завода прылягаюць некалькі захаваных пабудоў былога гаспадарчага двара, некаторыя з якіх праектаваў Рафал Слізень — двухпавярховы двухкамерны свіран з бруса, Т-падобная ў сваім плане стайня.

Рашэннем Баранавіцкага райвыканкама ад 28 сакавіка 1994 года № 99 створаны батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «парк „Вольнаўскі“», пераўтвораны 21 снежня 2010 года. Займае плошчу 9 га.

Архітэктура У першай палове XIX ст. палац перабудаваны ў стылі моднай на той час псеўдаготыкі і стаў значна вышэйшы і шырэйшы. Асаблівую прыгажосць надавалі будынку шасцівугольныя вежкі са стогападобным дахам. Тыльны выхад з палаца ўяўляў сабой доўгую тэрасу з усходамі да парку. Сцены знадворку былі ашаляваны гладкімі дошкамі і афарбаваны ў светлы колер, а вежкі атынкаваны. Палац меў трохсхільны гонтавы дах. Адна частка будынка была занята невялікімі жылымі пакоямі, другая — парай вялікіх пакояў, адзін з якіх служыў сталовай, другі — гасцінай. У сталовай вісела прыгожая люстра-жырандоль з белага хрусталю, а так званы ружовы пакой упрыгожвалі партрэты радні Слізняў, выкананыя невядомым мастаком. У левым крыле размяшчаліся 2 салоны, аформленыя ў стылі ампір. Адна са сцен першага салона была ўпрыгожана вялікім габеленам з відам Венецыі. Апрача таго, у пакоях вісела шмат карцін Ю. Косака, Я. Фалата, І. Рэпіна і іншых мастакоў. Каля 1939 г. у палацы існавала багатая бібліятэка польскіх і французскіх кніг, якую Генрых Слізень напярэдадні Другой сусветнай вайны вывез у Варшаву.

.

Парк Плошча парку — 6,7 га. Размяшчаецца парк на няроўнай мясцовасці з вышынямі 180—186 м над узроўнем мора. Уязная паркавая алея кароткая і складаецца з ліпы сэрцападобнай. Перпендыкулярна ёй ад цэнтра парку размяшчаецца даўжэйшая кляновая алея, якая даходзіць да агароджы парку. У пачатку алеі ляжыць вялікі камень, на якім высечана дата «1867». Хутчэй за ўсё, гэта год перапланіроўкі парку Слізнямі. Л. М. Несцярчук даводзіць, што парк быў закладзены ў XIX стагоддзі, пасля перабудовы палаца ў стылі псеўдаготыкі.

А. Т. Федарук адзначае, што натуральным працягам парку з’яўляецца сажалка плошчай каля 1 га з вялікім выгнутым востравам, абсаджаным па перыметры вярбой ломкай шарападобнай, хоць у наш час ён знаходзіцца за граніцамі парку. Дзве іншыя сажалкі, якія існавалі на р. Змейка, спушчаны, а іх плаціны паўразбураны.

Увесь сядзібна-паркавы комплекс з усіх бакоў акружаны прыватнай і гаспадарчай забудовай, што адбіваецца на яго экалагічным стане.

Вакол палаца знаходзіўся пейзажны парк, які захаваў свае граніцы і дрэвастой з ліпы драбналістай, клёнаў, ясеня, дуба, бярозы. Дрэвы дасягнулі ўзросту спеласці і высокай дэкаратыўнасці. З аднаго боку кляновай алеі размяшчаецца вялікая і адзіная ў парку паляна з якасным злакавым газонам. Па краю паляны растуць ясень звычайны, дуб звычайны, конскі каштан звычайны, лістоўніца еўрапейская. Усе дрэвы дасягнулі ўзросту спеласці. Праз паляну пралягаюць вузкія сцежкі, якія разбягаюцца ў розныя часткі парку. Па перыметры, перпендыкулярна да кляновай алеі, парк абсаджаны пузыраплоднікам каліналістым, спірэяй вербалістай, якая сустракаецца даволі часта.

Біяразнастайнасць Усяго ў парку зафіксаваны 33 віды раслін, з іх 16 травяністых раслін і 17 дрэў і кустоў. Парк у Вольне займае адно з апошніх месцаў у раёне сярод вывучаных экасістэм па разнастайнасці відаў раслін. У парку зафіксаваны 107 відаў жывёл, з іх 83 віды беспазваночных і 24 віды пазваночных. Невялікая колькасць відаў, у параўнанні з іншымі паркамі Баранавіцкага раёна, тлумачыцца даволі моцнай антрапагеннай нагрузкай на парк і небагатай разнастайнасцю біятопаў у парку. Сярод беспазваночных па колькасці відаў дамінуюць насякомыя — 79 відаў. Найбольш шматлікімі сярод іх з’яўляюцца цвердакрылыя і паўцвердакрылыя (45 і 15 відаў адпаведна). Лідыруе па колькасці відаў сярод жукоў сямейства  — 11 відаў. Пазваночныя ў экасістэме парку прадстаўлены птушкамі (19 відаў, з якіх на гнездаванні адзначаны 9 відаў), сысунамі (3 віды) і земнаводнымі (2 віды). Уяўляе цікавасць знаходжанне ў парку , унесенага ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У 2006 годзе быў адзначаны адзін асобнік гэтага віду ў паўночнай частцы парку (злоўлены ў пастку Барбера). Раней гэты від фіксаваўся на тэрыторыі парку ў 2000 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сядзібы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Вольна Катэгорыя:Слізні Катэгорыя:Колішнія сядзібы Беларусі