Іван Сямёнавіч Баба, князь Друцкі () — вялікалітоўскі арыстакрат.

Біяграфія З роду князёў Друцкіх, сын князя друцкага Сямёна Дзмітрыевіча.

Магчыма, быў полацкім намеснікам (1409). Актыўны прыхільнік вялікага князя Свідрыгайлы ў час барацьбы з вялікім князем Жыгімонтам Кейстутавічам. У 1431 годзе ўваходзіў у раду Свідрыгайлы, пад адным з дзяржаўных актаў захавалася яго пячатка з прататыпам пазнейшага герба «Друцк».

Пасля перамогі Жыгімонта Кейстутавіча, у 1436 годзе выехаў у Пскоў, потым у Маскву разам з малодшымі сынамі Іванам, Васілём і Сямёнам Бабічамі, якія засталіся на маскоўскай службе. Старэйшыя сыны Канстанцін (каля 1410 — каля 1442) і Фёдар (каля 1410 — пасля 1446) засталіся ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Крыніцы

Літаратура

Іван Сямёнавіч Баба Катэгорыя:Намеснікі полацкія