Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій (РНПЦ ТіМБ) — навукова-практычны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў Мінску па Даўгінаўскім тракце, 160.
Гісторыя Заснаваны 15 сакавіка 1932 года як Мінскі філіял Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві на базе хірургічнага аддзялення 1-й клінічнай бальніцы. З 1 студзеня 1933 года – Беларускі навукова-даследчы інстытут пералівання крыві (рашэнне Савета Народных Камісараў БССР ад 12.11.1932). У 1988 годзе рэарганізаваны ў дзве ўстановы – Навукова-даследчы інстытут гематалогіі і пералівання крыві (НДІГПК) і Рэспубліканская станцыя пералівання крыві (РСПК). У 2004 годзе аб'яднаны пад назвай Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гематалогіі і трансфузіялогіі (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2004 № 182). З 2011 года – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 14.11.2011 № 1111).
Дырэктары Савелій Міронавіч Рубашоў (1932—1934) Разалія Евелеўна Гінзбург (1934—1936) Іван Майсеевіч Стальмашонак (1937—1941 і 1944—1954) Сяргей Сільвестравіч Харамоненка (1953—1963) Іван Пятровіч Данілаў (1964—1973) Яўген Данілавіч Буглоў (1974—1988) Яўген Пятровіч Іваноў (1988—1999) Уладзімір Мікалаевіч Гапановіч (1999—2004) Генадзь Якаўлевіч Хулуп Фёдар Мікалаевіч Карпенка (з 2016)
Спасылкі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій
Катэгорыя:Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры Беларусі Катэгорыя:Даўгабродская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Арганізацыі Мінска