Ісмаіл Мустафавіч Александровіч () — беларускі інжынер-будаўнік і мусульманскі дзеяч татарскай нацыянальнасці; старшыня праўлення , з 1994 па 2005 .

Біяграфія Нарадзіўся 18 ліпеня 1929 года ў Клецку Нясвіжскага павету Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Паходзіў з татарскай мусульманскай сям’і. У сям’і атрымаў ісламскую адукацыю. Бацька, Мустафа Юсуфавіч Александровіч, у 1939 годзе быў абраны імамам горада Клецка. Гэтую пасаду ён займаў да 1953 года, калі пад ціскам абставін быў вымушаны афіцыйна адмовіцца ад выканання абавязкаў імамаCentrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska — Białoruś. ISBN 83-913780-0-4. С. 12. Ісмаіл Александровіч скончыў тры класы польскай школы, потым вучыўся ў рускай гімназіі.

У 1953 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытутCentrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska — Białoruś. ISBN 83-913780-0-4. С. 11. У 1954—1956 гадах працаваў майстрам будоўлі ў Магнітагорску, старшым начальнікам работ і галоўным інжынерам Упраўлення будаўніцтва Чалябінскай вобласці РСФСР. У 1957—1961 гадах скончыў аспірантуру ў Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1961—1986 гадах працаваў інжынерам, старшым інжынерам аб’яднання «» у Мінску. У 1989 годзе выйшаў на пенсію .

З 1990 года прымаў актыўны ўдзел у рабоце таварыства «Аль-Кітаб», падтрымліваў сувязі з татарамі, якія нарадзіліся на беларускіх землях і пражывалі ў Літве, Польшчы, ЗША і іншых краінах. У 1994 годзе на Першым з’ездзе мусульман Беларусі абраны . Пераабіраўся на гэтую пасаду ў 1996 і 1998 гадах. Быў старшынёй праўлення . На момант выбараў першага муфтыя ў Беларусі дзейнічала 11 мусульманскіх суполак і адна мячэць. Перад трэцім з’ездам у выніку яго дзеянняў і ініцыятыў колькасць абшчын павялічылася да 24, а мячэцяў — да 4.

Узнагароды Узнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1969, 1974, 1978), медалямі «За доблесную працу» (1970), «За працоўную доблесць» (1974), «Ветэран працы» (1986) і інш.

Сям’я Быў жанаты, меў дзвюх дачок і трох унукаў. Яго старэйшы брат, Адам Александровіч, быў імамам суполкі беларускіх, літоўскіх і польскіх татараў у Нью-Ёрку.

Літаратура Centrum Naukowo-Analityczne «Białoruska Perspektywa»: Kto jest kim w Białorusi. Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000, s. 313, seria: Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska — Białoruś. ISBN 83-913780-0-4. Кто есть кто в Беларуси’99. ― Москва, 1999 Советская Белоруссия. — 1997. — 2 декабря; Голас Радзімы. — 1997. — 1 мая Белорусская деловая газета. — 1999. — 3 апреля; Имя. — 1998. — 3 сентября.

Катэгорыя:Постаці Клецка Катэгорыя:Мусульмане Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Беларуска-літоўскія татары