Аляксандр Анісімавіч Дзяру́га (, Мінск — ) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1961)

Біяграфія Нарадзіўся ў Ракаве (па іншых звестках, у Мінску) у шматдзетнай сям"і. У гады вайны жыў у Смаргоні, удзельнічаў у партызанскім руху. Аўтар шэрагу апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку беларускай народнай песні «Лянок» і польскай «Трамблянка». Напісаў «Марш піянераў Смаргоні», вальс «Нарач», «Святочную» і іншыя. Зрабіў шмат запісаў беларускага песеннага і інструментальнага фальклору («У Марцінавым саду», «Залескія прыпеўкі», «Смаргонская полька»).

Памёр Аляксандр Анісімавіч 25 мая 1979 года на 78-м годзе жыцця. Пахаваны на старых могілках у Смаргоні. Ганаровы грамадзянін Смаргоні (1993 г.). Яго імем названа вуліца ў Смаргоні.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 163. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 439. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 332.

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Смаргоні