«Жодзіна-Паўднёвае» — беларускі футбольны клуб з Жодзіна Мінскай вобласці, існаваў у 2011—2024 гадах.

Гісторыя Клуб заснаваны ў 2011 годзе. Доўгі час выступаў на аматарскім узроўні ў мінскай АЛФ.

У сезоне 2022 года «Жодзіна-Паўднёвае» дэбютавала ў Другой лізе. Увесь сезон «Жодзіна-Паўднёвае» ішлі ў верхняй палове табліцы зоны «Поўнач» дывізіёна Мінскай вобласці. Пасля перамогі па пенальці ў паўфінале дывізіёна Мінскай вобласці над «Бабоўняй», «Жодзіна-Паўднёвае» перамагло ў фінале «Вікторыю» з Мар’інай Горкі. На фінальным этапе Другой лігі клуб перамог у 1/8 фіналу «Новую Прыпяць», аднак у чвэрцьфінале саступіў «Крумкачам». Перамогі ў матчах за 5—8 месцы прынеслі клубу выніковы пяты радок.

У лістападзе 2022 года клуб падаў заяўку на праходжанне ліцэнзавання ў Першую лігу. 10 сакавіка 2023 года «Жодзіна-Паўднёвае» разам з іншымі клубамі атрымала ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да Першай лігі ў сезоне 2023. Каманда добра пачала чэмпіянат, у тым ліку ў матчах з фаварытамі — згуляла ўнічыю з «Віцебскам» (0:0) і перамагла магілёўскі «Дняпро» (1:0), аднак пазней паспяховыя адрэзкі чаргаваліся з няўдалымі, і жодзінцы знаходзіліся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Тым не менш, выдатныя вынікі пад канец сезона (шэсць перамог запар, многія з якіх аказаліся разгромнымі) дазволілі камандзе фінішаваць на сёмым радку з 17.

У лютым 2024 года клуб заявіў пра спыненне існавання з-за фінансавых праблем.

Дасягненні Уладальнік Кубка АЛФ: 2020, 2021.

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2022 Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) 1 114 12 0 2 84–12 36 1/16 фіналу Другая — Мінскі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 1 3 2 0 1 4–3 Выхад у плэй-оф Другой лігі Другая — плэй-оф (Д3) 5 7 5 1 1 22–8 Атрыманне месца ў Першай лізе 2023 Першая (Д2) 7 32 13 7 12 62–52 46 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры Віталь Мурашка (2016—2022) Павел Валчэцкі (2023)

Крыніцы

Жодзіна-Паўднёвае