Капліца-пахавальня Караля Мараўскага — капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана на могілках, на поўдзень ад драўлянай капліцы і на поўнач ад капліцы-пахавальні ў стылі позняга класіцызму.
Пабудавана ў першай палавіне XIX стагоддзя з цэглы як пахавальня генерал-маёра К. Г. Мараўскага (мемарыяльная мармуровая дошка на фасадзе).
Архітэктура
Помнік архітэктуры ампіру. Чатырохгранны аб’ём пад двухсхільным пакрыццём (паўзруйнавана). Фасад вырашаны 2-калонным порцікам з трохвугольным франтонам; мае 2 кароткія пілоны-пастаменты. Атынкаваныя грані крапаваны прамавугольнымі нішамі з паўкруглымі супрапортамі над імі, вуглавым рустам.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Капліцы Мінскай вобласці Катэгорыя:Душкава Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі ампір Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Мараўскія Катэгорыя:Культавыя збудаванні Валожынскага раёна